Puya raimondii
Puya raimondii | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Puya raimondii Harms, 1928 | |||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||
|
Puya raimondii — від аднадольных кветкавых роду Puya сямейства брамеліевыя (Bromeliaceae). Упершыню апісаны Антоніа Раймондзі у 1874 годзе ў складзе роду Pourretia, пасля перайменаваны ў яго гонар.
Сінанімічная назва — Pourretia gigantea Raimondi, 1874, nom. inval.
Від называюць «Каралева Андаў», таму што ён з’яўляецца найбуйнейшай раслінай сямейства брамеліевых і адрозніваецца незвычайным суквеццем вышынёй да 10 м[1].
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
[правіць | правіць зыходнік]Сустракаецца на тэрыторыі Перу і Балівіі[2], у Андскіх гарах[1][3].
Раймондзі не сабраў гербарнага ўзору гэтай расліны. Лектатып захоўваецца ў Батанічным музеі Берлін-Далем і быў сабраны ў 1903 годзе Аўгуста Вебербаўэрам у раёне Кахамаркілья ў перадгор’ях Кардыльеры-Негры[4].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лісце завостранае, расце шчыльнай групай. Шыпы, служачыя абаронай ад жывёл, размешчаны сярод лісця[1].
Кветканос вышынёй да 10 м мае больш за 8 тысяч бялёса-зялёных кветак; калі кветкі адцвітаюць, яны афарбоўваюцца ў пурпурнае адценне. Расліна пачынае квітнець толькі на 80-150 гадах жыцця[1]>.
Від з’яўляецца манакарпікам, гінуць пасля цвіцення і плоданашэння. Расліна вырабляе 8-12 млн пераносных ветрам насенін, але звычайна толькі некалькі з іх прарастаюць, паколькі у сырой глебе час жыцця насення складае ўсяго некалькі месяцаў[1].
Від расце на вышынях 3000-4800 м, дзе звычайна вельмі холадна, а глебы дрэнаваныя і камяністыя. Аднак расліна добра прыстасавана да росту ў гэтак неспрыяльных умовах: у яе соках змяшчаецца асаблівае хімічнае рэчыва, дзеючае як антыфрыз, што дазваляе яму перажываць істотныя перапады тэмператур у розны час сутак[1].
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Сарцавіна часам збіраецца мясцовымі жыхарамі на корм жывёле. Дрэвападобныя часткі прымяняюцца для вырабу простай мэблі і ў якасці паліва. У асобных балівійскіх вёсках лісце выкарыстоўваюць для ўладкавання загарод; у Перу ж лісце зрэдку выкарыстоўваецца таксама для абароны сырцовых сцен дамоў ад дажджу[3].
У некаторых населеных пунктах правінцый Пуна і Куска (Перу) вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны[3].
Прыродаахоўная сітуацыя
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць асобнікаў зніжаецца і складае каля 800 тысяч у Перу і 30-35 тысяч у Балівіі. Субпапуляцыі расліны моцна ізаляваныя адна ад адной, і прычынай іх змяншэння з’яўляюцца як натуральныя, так і антрапагенныя (пажары, выкарыстанне раслін у якасці паліва і будматэрыялаў) фактары. Па дадзеных Міжнароднага саюза аховы прыроды, від лічыцца выміраючым («endangered»)[3].
Ахоўваецца на дзяржаўным узроўні ў Перу[3].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Queen of the Andes videos, photos and facts — Puya raimondii | ARKive(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2015. Праверана 28 студзеня 2015.
- ↑ World Checklist of Selected Plant Families: Royal Botanic Gardens, Kew
- ↑ а б в г д Puya raimondii (Queen of the Andes, Queen of the Puna) . Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2015. Праверана 28 студзеня 2015.
- ↑ Lectotype of Puya raimondii Harms . JSTOR. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2015. Праверана 6 лютага 2015.