Pyropteron muscaeforme — матылёк сямейства шклянніцы (Sesiidae). Сустракаецца ў большай частцы Еўропы. Адзін з меншых відаў, размах крылаў складае 15—18 мм. адрозніваецца вузкімі чыстымі (празрыстымі) прасторамі на чорных або бронзавых пярэдніх крылах. Маецца тры бялявыя паласы на целе, і сляды белаватай лініі ўздоўж сярэдзіны спіны.
Асобін знаходзяць на адкрытых камяністых участках, дзе растуць яго харчовыя расліны.
Дарослыя могуць быць знойдзеныя на кветцы расліны-гаспадара, а таксама на чаборы звычайным (Thymus vulgaris). Зімуюць вусені. Лічынкі харчуюцца на каранях і парастках армерыі падоўжанай (Armeria maritima).