Radom Air Show


Radom Air Show (бел.: Радамскае авіяшоу) — авіяшоу, якое ладзіцца раз на два гады на аэрапорце Радам-Садкоў у Радаме (Мазавецкае ваяводства, Польшча). Першае авіяшоу было арганізавана ў 1991 годзе ў Познані. У 2001 годзе паказы перанеслі ў Радам. Падчас мерапрыемства маюць месца шоу нябеснай авіяцыі, выставы абсталявання, канцэрты, забавы для дзяцей і іншае.
Авіяцыйныя катастрофы на шоў
[правіць | правіць зыходнік]Катастрофа 1 верасня 2007 года
[правіць | правіць зыходнік]Падчас 10 юбілейнага авіяшоу 1 верасня 2007 года ў паветры падчас выканання акрабатычнай фігуры сутыкнуліся два польскія пілоты з групы «AZL Żelazny» з Зялёнай Гуры; пілоты загінулі.
Сутыкненне адбылося, калі тры самалёты выконвалі пятлю з разыходжаннем уверсе (так званую разетку). Самалёты павінны былі разысціся ў ніжняй кропцы манеўру, вельмі блізка адзін да аднаго, але па невядомых прычынах два з іх сутыкнуліся. Самалёты былі амаль цалкам разбураны, і пілоты, верагодна, загінулі імгненна пры сутыкненні. На зямлю ўпалі толькі абломкі абодвух самалётаў.
Катастрофа 30 жніўня 2009 года
[правіць | правіць зыходнік]30 жніўня 2009 года разбіўся беларускі самалёт-знішчальнік Су-27; абодва пілоты — палкоўнік Аляксандр Марфіцкі (намеснік камандуючага Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў ПВА) і палкоўнік Аляксандр Жураўлевіч (намеснік камандзіра 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ў Баранавічах) — не катапультаваліся і загінулі.[1]
Катастрофа 28 жніўня 2025 года
[правіць | правіць зыходнік]28 жніўня 2025 года, прыблізна а 19:25, падчас рэпетыцый авіяшоу ў Радаме 2025, маёр Мацей «Слаб» Кракаўян, які пілатуе F-16 , урэзаўся ў ўзлётна-пасадачную паласу ў аэрапорце Радама. Пілот не змог катапультавацца і загінуў імгненна. Знішчаны самалёт належаў 31-й тактычнай авіябазе і польскай дэманстрацыйнай камандзе F-16 Tiger[2][3][4] . З-за катастрофы арганізатары адмянілі мерапрыемства, апублікаваўшы афіцыйную заяву[5].
Пасля катастрофы Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі вырашыў прыпыніць усе небаявыя палёты самалётаў F-16 да далейшага паведамлення[6].
Зноскі
- ↑ Трагедыя на авіяшоў у Польшчы Архівавана 2 верасня 2009. // Наша Ніва, 30 жніўня 2009 г.
- ↑ Polska, Grupa Wirtualna. Katastrofa lotnicza w Radomiu. Rozbił się samolot F-16 (польск.). WP Wiadomości (28 жніўня 2025). Праверана 31 жніўня 2025.
- ↑ Wróbel, Stanisław. Katastrofa na Air Show 2025 w Radomiu. Podczas treningów rozbił się samolot F-16 z zespołu Tiger Demo. Pilot nie przeżył(нявызн.). Echo Dnia Radomskie (28 жніўня 2025). Праверана 31 жніўня 2025.
- ↑ Katastrofa przed pokazem lotniczym. Myśliwiec F-16 runął(нявызн.). https://wydarzenia.interia.pl (28 жніўня 2025). Праверана 31 жніўня 2025.
- ↑ AirSHOW Radom odwołane po śmierci pilota F-16 Majora Pilota Macieja "Slaba" Krakowiana - Miejski Reporter - wydarzenia Warszawa(нявызн.) (28 жніўня 2025). Праверана 31 жніўня 2025.
- ↑ Dowództwo Generalne: do odwołania zakaz wykonywania na F-16 innych lotów niż bojowe (польск.). tvn24.pl (29 жніўня 2025). Праверана 31 жніўня 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Radom Air Show