Reido

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Reido
Reido band2011.jpg
Асноўная інфармацыя
Жанры раней
funeral doom death
цяпер
полірытмічны sludge doom
Гады 2002-па сённяшні дзень
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мінск
Адкуль Мінск
Мова песень Англійская
Лэйблы Solitude Productions,
Slow Burn Records
Склад Аляксандр Качар
Антон Мацвееў
myspace.com/reidosystemc…
Commons-logo.svg Reido на Вікісховішчы

Reidoбеларускі англійскамоўны метал-гурт, які выконвае музыку ў жанры эксперыментальнага doom metal.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Праект Reido заснаваны ў 2002 годзе ў Мінску, стваральнікі, яны ж пастаянныя ўдзельнікі — Аляксандр Качар і Антон Мацвееў.

8 мая 2006 года выйшаў першы поўнафарматны альбом гурта «F:\all» на лэйбле Solitude Productions[1]. Паводле стылю ён уяўляе сабой змрочную, цягучую мадэль funeral doom death metal з элементамі industrial.

Кастрычнік 2006 — Reido прадставілі сінгл «Detect Memory», які распаўсюдзіўся вольна праз Інтэрнэт. Адзіная песня сінгла ўжо паказвала змены, якія пачалі праяўляцца ў стылістыцы гурта.

11 лістапада 2011 года выйшаў другі па ліку поўнафарматны альбом «Minus Eleven» (ці «-11») на расійскім лэйбле Slow Burn Records. Стыль кардынальна змяніўся, музыка стала больш цяжкай, манатоннай і ў той жа час больш складанай тэхнічна. Цяпер гэта можна было б акрэсліць як полірытмічны sludge doom.

Напрыканцы 2016 года музыкі абвясцілі аб падрыхтоўцы да выхаду трэцяга альбома і прэзентавалі грамадскасці першы трэк «Deathwave».[2]

Трэцi альбом гурта атрымаў назву «Anātman». Альбом убачыў свет 18 кастрычнiка 2019 года на брытанскiм лэйбле Aesthetic Death.

Гурт традыцыйна запісваецца самастойна ў хатняй студыі Антона Мацвеева (Blastwave Records).

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы і EP[правіць | правіць зыходнік]

Кліпы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Zero Level Activity» (2006)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]