З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Булаўнікі [ 1] (Rhopalidae ) — сямейства насякомых з атраду паўцвердакрылых . У сямействе апісана 210 відаў з 18 родаў.
Клапы сярэдніх памераў. Цела іх даўгаватай формы з невялікім шчытком. Хабаток і вусікі чатырохсегментныя. Адтуліны пахкіх залоз на заднягрудзях непрыкметныя[ 2] .
Расліннаедныя , часам шкодзяць[ 2] .
Зноскі
↑ Булаўнікі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі . У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн. : БелСЭ імя Петруся Броўкі , 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. . — С. 355
↑ а б Мамаев Б. М., Медведев Л. Н. и Правдин Ф. Н. Определитель насекомых европейской части СССР. — Москва: «Просвещение», 1976. — С. 85—101. — 304 с.