Rise Against
| Rise Against | |
|---|---|
| Цім Макілрат, 2006 | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Жанры |
меладычны хардкор панк-рок хардкор-панк |
| Гады | 1999—цяперашні час |
| Краіна |
|
| Горад | Чыкага, Ілінойс |
| Адкуль | Чыкага |
| Мова песень | англійская |
| Лэйблы | Geffen Records[d], DGC Records[d] і Fat Wreck Chords[d] |
| Склад |
Цім Макілрат Зак Блэр Джо Прынсайп Брэндан Бэрнс |
| riseagainst.com | |
Rise Against — амерыканскі панк-рок-гурт, заснаваны ў снежні 1999 года ў Чыкага, Ілінойс. У цяперашні час гурт складаюць вакаліст/рытм-гітарыст Цім Макілрат, гітарыст/бэк-вакаліст Зак Блэр, басіст Джо Прынсайп, барабаншчык Брэндан Бэрнс.
Першыя пяць гадоў гурт супрацоўнічаў з незалежным лэйблам Fat Wreck Chords, на якім выпусціў два студыйныя альбомы, The Unraveling (2001) і Revolutions per Minute (2003). Абодва альбомы мелі значны поспех на андэрграўнд-сцэне, і ў 2003 годзе гурт падпісаў кантракт з буйным лэйблам Geffen Records. Дэбютны альбом Siren Song of the Counter Culture на новым лэйбле прынёс гурту вялікі поспех на мэйнстрым-сцэне, былі выпушчаныя некалькі сінглаў. Наступныя два альбомы, The Sufferer & the Witness і Appeal to Reason, таксама былі паспяховымі і трымаліся на 10 і 3 месцы ў чарце Billboard 200 адпаведна. Праз 3 гады пасля Appeal to Reason быў выпушчаны альбом Endgame. Усе чатыры альбомы, выпушчаныя Geffen Records, былі плацінавымі ў Канадзе, у той час як The Sufferer & the Witness і Appeal to Reason былі залатымі ў ЗША.
Rise Against таксама вядомыя сваёй прапагандай прагрэсіўных арганізацый, такіх як Amnesty International і It Gets Better Project. Гурт актыўна прапагандуе правы жывёл, бальшыня ўдзельнікаў з’яўляюцца сябрамі straight edge (апроч Бэрнса), прыхільнікамі PETA, і вегетарыянцамі.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Rise Against- Афіцыйны сайт