Rosalind (адукацыйная платформа)
Rosalind | |
---|---|
URL | rosalind.info |
Камерцыйны | Не |
Тып сайта | E-learning, рашэнне задач |
Рэгістрацыя | Свабодная |
Мова(-ы) | Англійская |
Уладальнік | |
Пачатак працы | 2012 |
Бягучы статус | Актыўны |
Rosalind — гэта адукацыйны рэсурс і вэб-праект для вывучэння біяінфарматыкі праз рашэнне задач і праграмаванне.[1][2][3] Карыстальнікі Rosalind вывучаюць канцэпцыі біяінфарматыкі з дапамогай дрэва задач, рашэнне каторых дае біялагічныя, алгарытмічныя і праграмныя веды адначасова або вучацца па тэмах выраўноўвання, камбінаторыкі, вылічальнай мас-спектраметрыі, спадчыннасці, папуляцыйнай дынамікі і г.д. Кожная задача правяраецца аўтаматычна, што дазваляе выкарыстоўваць праект для аўтаматызаванай праверкі хатніх заданняў у існуючых класах.
Rosalind — гэта сумесны праект Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Дыега і Санкт-Пецярбургскага акадэмічнага ўніверсітэта разам з Расійскай акадэміяй навук. Праект названы ў гонар Разалінды Франклін, чыя рэнтгенаўская крышталаграфія зробленая разам з Рэймандам Гослінгам спрыяла адкрыццю структуры ДНК (падвоенай спіралі) Джэймсам Д. Уотсанам і Фрэнсісам Крыкам. Rosalind быў прызнаны найлепшым адукацыйным праектам у галіне біяіфарматыкі ў 2012 годзе згодна апытанню на сайце Homolog.us[4]. Станам на 2024 год праект мае 116 тысяч карыстальнікаў.[5]
З 2013 года Rosalind выкарыстоўвалася ў першым MOOC па біяінфарматычных алгарытмах на Coursera[6], разам з інтэрактыўнымі навучальнымі матэрыяламі, размешчанымі на пляцоўцы Stepik.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Researchers Launch Innovative, Hands-on Online Tool for Science Education . Jacobsschool.ucsd.edu. Праверана 28 лютага 2015.
- ↑ Rosalind is a platform for learning bioinformatics through problem solving. | Hacker News . News.ycombinator.com. Праверана 28 лютага 2015.
- ↑ "Q&A: UCSD's Philip Compeau Discusses Rosalind, a Problem-Oriented Bioinformatics Education Platform". Bioinform. 5 October 2012. Праверана 2015-02-28.(патрэбна падпіска)
- ↑ Top Bioinformatics Contributions of 2012 « Homolog.us – Bioinformatics(недаступная спасылка). Homolog.us. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2013. Праверана 28 лютага 2015.
- ↑ ROSALIND | Statistics | Countries . rosalind.info. Праверана 28 верасня 2024.
- ↑ Free Online Courses From Top Universities . Coursera. Праверана 28 лютага 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]