ShifCustom

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
ShifCustom
Тып камерцыйная арганізацыя і таварны знак
Заснаванне 2003
Размяшчэнне
Прадукцыя матацыкл
Сайт shifcustom.com(руск.) (англ.) 

ShifCustom, раней вядомая як Yuri Shif Motorcycles (YSM) і Yuri Shif Custom (YSC) — беларуская кастам-майстэрня з Мінска. Асноўны кірунак дзейнасці — стварэнне матацыклаў на індывідуальны заказ.

Першая майстэрня Усходняй Еўропы, заняўшая ў ЗША на чэмпіянаце свету па кастамайзінгу AMD World Championship of Custom Bike Building[en] у 2010 годзе 3-е месца ў агульным заліку і 1-е месца сярод матацыклаў з неамерыканскімі рухавікамі.[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Юрый Шыф нарадзіўся 28.5.1962 года ў Мінску. У юнацтве займаўся картынгам. Скончыў мінскую школу № 41, спрабаваў паступіць за фізічны факультэт БДУ, але ўрэшце спецыяльнай адукацыі не мае. Тры гады жыў у Ізраілі, у 1993 годзе вярнуўся ў Беларусь. Займаўся продажам аўтамабіляў, перыядычна працаваў у сваіх бізнес-партнёраў у Германіі. Потым кіраваў рэспубліканскай камандай ДТСААФ па картынгу, з якой перамог на чэмпіянатах Беларусі і Расіі ў 2000 годзе. Тым жа часам пачаў займацца матацыкламі. Пэўны час пераймаў досвед на нямецкіх мотавыставах, у кастам-майстэрнях і мотаклубах. У 2002 годзе заснаваў у Мінску уласную майстэрню ShifCustom.[2]

Аснову калектыва майстэрні склалі былыя супрацоўнікі па картынгавай камандзе. Першы кастам — Silver Stork (2003). Таксама вядомы праекты Beast, No Jokes, Time Machine, Holey Boy, DUster, Gustav Skippone, The Machine, Abordage, Самый быстрый M1NSK, Ducati Shifter, Shifter, Little Queene, Ducati GT Shifter, Terminator, Ducky, Yuri Gagarin, Viktor Tsoi, Valery Chkalov, Ducati Bastardo, X-ride, Military Bike, Sun Hunter (2017), YSC Moto Guzzi (ён жа Iris, або Aviator; 2019), YSC Rocker C[3] (2020) і іншыя, а таксама ZAZhigalkaZAZ[4] (2018), Muzzy (2018). Некаторыя праекты пабудаваны ў некалькіх асобніках, адрозных часта дробнымі дэталямі. Брала ўдзел у праекце Ё-мабіля[ru][5][6][7][8][9][10] (2009—2014).

З 2011 года Юрый Шыф сябра Беларускага саюза дызайнераў. З праектамі ShifCustom Юрый Шыф уключаны ў даведнік значных асоб і аб'ектаў сучаснага беларускага дызайна і гісторыі беларускай матэрыяльнай культуры «Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы»[11] (2016).

Браў удзел у журы галіновых мерапрыемстваў, у тым ліку IMIS’2014 (СПб), Harley Days 2016 (СПб), Мотодрайв-2018 (СПб), Мотавелаэкспа-2017 (Мінск) і інш.

Узнагароды чэмпіянатаў[правіць | правіць зыходнік]

Год Чэмпіянат Клас Узнагарода Праект
2016 World Championship of Custom Bike Building Freestyle Class Results 10 месца[12] Ducky
2016 World Championship of Custom Bike Building Modified Harley-Davidson Class Results 4 месца[12] Yuri Gagarin
2016 Italian Championship Best radical special 1 месца[13] Ducky
2016 Motor Bike Expo Championship 1 месца[14] Ducky
2015 Biker Build Off Агульны залік 1 месца[14] Ducky
2014 World Championship of Custom Bike Building Freestyle Class Results 13 месца[15] Terminator
2014 Germany’s Custombike Best Radical 1 месца [14] Terminator
2013 Custom&Tuning Show Best of Show 1 месца[14] Ducati GT Shifter
2013 Custom&Tuning Show Лепшы метрычны праект 1 месца[14] Ducati GT Shifter
2013 Custom&Tuning Show Лепшы мадыфікаваны Harley-Davidson 1 месца[14] Little Queene
2013 World Championship of Custom Bike Building Street Performance Class Results 2 месца[16] Shifter
2012 Germany’s Custombike Best Cafe Racer 1 месца[14] Ducati Shifter
2012 Intermot Custombike Championship Cafe Racer 1 месца[14] Ducati Shifter
2012 RuRiders Custom&Tuning Show Народжаны ў СССР 1 месца[14] Самый быстрый M1NSK
2012 RuRiders Custom&Tuning Show Метрычны матацыкл 1 месца[14] Самый быстрый M1NSK
2011 Super Rally Best Softail 1 месца[14] Abordage
2011 Super Rally Best of Show 1 месца[14] Abordage
2010 Germany’s Custombike Best of Show 1 месца[14] The Machine
2010 Germany’s Custombike Best Engineering 1 месца[14] The Machine
2010 Moto Bike Expo Best of Show 1 месца[14] DUster
2010 RuRiders Custom&Tuning Show Лепшы метрычны праект 1 месца[14] DUster
2010 AMD World Championship of Custombike Building Metric World Championship 1 месца[1] The Machine
2010 AMD World Championship of Custombike Building Агульны залік Freestyle Class 3 месца[1] The Machine
2010 European Championship of Custom Bike Building Freestyle Class Results 17 месца[17] DUster
2010 European Championship of Custom Bike Building Freestyle Class Results 22 месца[17] Gustav Skippone
2009 Germany’s Custombike Best Streetfighter 1 месца[14] DUster
2008 RuRiders Custom&Tuning Show Спецыяльны прыз «За ўклад у расійскі кастамайзінг» - -
2007 European Championship of Custom Bike Building Freestyle Class Results 21 месца[18] Time Machine
2007 Mirax Custom Show Інавацыйны праект 1 месца[14] Time Machine
2007 Mirax Custom Show V-Twin 1 месца[14] Holey Boy
2007 RuRiders Custom&Tuning Show Лепшы кастам 1 месца[14] Time Machine
2007 Germany’s Custombike Best Craziest Bike 1 месца[14] Time Machine
2006 RuRiders Custom&Tuning Show Best in Show 1 месца[14] No Jokes
2006 European Championship of Custom Bike Building Freestyle Class Results 53 месца[19] No Jokes

Праекты[правіць | правіць зыходнік]

The Machine[правіць | правіць зыходнік]

Бронзавы прызёр чэмпіяната свету па кастамайзінгу ў США AMD World Championship of Custom Bike Building 2010[20] і іншых міжнародных конкурсаў[1]. У аснове кастама — савецкі рухавік К-750 об’ёмам 1500 куб.см., для павелічэння магутнасці абсталяваны шрубавым кампрэсарам[21].[22]

Паводле Юрыя Шыфа, ідэя з’явілася маем 2009 года, як «даніна павагі энтузіястам і рамантыкам хуткасці ўсіх пакаленяў». Створаны 2010 годам, што заняло толькі 2 месяцы. Унікальнасць «The Machine» ў тым, што цалкам такой самы матацыкл мог быць створаны і 70 гадоў таму. Інжынерныя, тэхнічныя і канструктарскія рашэнні ў ім ўжыты менавіта таго часу.[1]

Silver Stork[правіць | правіць зыходнік]

Silver Stork («Срэбны бусел») — першы буйны праект ShifCustom, створаны на заказ Уладзіміра Сівакова. Донарам быў Harley-Davidson[23]. Усе дэталі матацыкла, апроч колаў і рухавіка — унікальныя, вырабленыя на заказ у адзіным асобніку. У аснове сілавой устаноўкі — матор RevTech з 6-скарасной каробкай перадач і счапленнем Belt Drivers[24]. На стварэнне матацыкла пайшло 9 месяцаў. Матацыкл назвалі «супер-сенсацыяй з Мінска», і менавіта яго стварэнне прынесла майстэрні ShifCustom вядомасць[25].

Silver Stork можа эксплуатавацца па звычайных дарогах.

Terminator[правіць | правіць зыходнік]

Кастам прысвечаны фільму Джэймса Кэмерана «Тэрмінатар»[26]. Сабраны за 2,5 гады з нержавеючай сталі і алюмінія, у аснове — сілавая ўстаноўка Harley-Davidson. У майстэрні ShifCustom спецыяльна былі выраблены маятнік, вілка, рама і падрамнік. Стылістыка матацыкла натхнёна робатам Terminator T 700[27]. Кузаў не афарбаваны. Упершыню кастам прадстаўлены публіцы на Еўрапейскім чэмпіянаце па кастамайзінгу World Championship Of Bike Building у Кёльне.

Тэхнічныя характарыстыкі
  • аб’ём рухавіка — 1,6 л
  • вага — 350 кг
  • даўжыня — 2,78 м

М1NSK М4 200[правіць | правіць зыходнік]

M1NSK М4 200 упершыню прадстаўлены ў міжнародным мотасалоне Eicma 2011. Матацыкл завода М1NSK, у стварэнні якога брала ўдзел ShifCustom. Магутнасць — 13,5 к.с. пры 8500 аб/мін, расход паліва — 3 літры на 100 км. Кастам пабудаваны ў стылі 1950-х гадоў, але пры гэтым абсталяваны сучаснай тармазной сістэмай. [28][29]

Ducati GT1000 Shifter[правіць | правіць зыходнік]

Стыль кастама адсылае да гоначных матацыклаў 1970-х гадоў. Упершыню праект прадстаўлены на выставе ў Кёльне ў 2012 годзе, дзе перамог у намінацыі Best Cafe Racer.[30]

Донарам быў італьянскі матацыкл Ducati GT1000. Спецыяльна для гэтага праекта былі выраблены руль, мацаванне акумулятара, абцякальнік, крылы і паліўны бак, удасканалена выхлапная сістэма. Арыгінальны рухавік Duсati ў кастаме захаваны, пярэдняя і задняя падвеска вытрыманы ў крацістым дызайне Duсati.[31]

Адначасова з Ducati GT1000 Shifter ствараўся кастам Duсati Monster MS4 R, аналагічнага стылю. Абодва праекты рэалізаваны за 12 месяцаў.[32]

Yuri Gagarin[правіць | правіць зыходнік]

Tribute bike (байк-прысвячэнне), паводле Юрыя Шыфа, прысвечаны не асобе Гагарына і не касманаўтыцы, а эпосе агулам. Стваральнік лічыць яго адным з лепшых сваіх матацыклаў.[33]

Нягледзячы на прысвячэнне эпосе 1960-х гадоў, матацыкл тэхналагічна сучасны. У аснове — рама Harley-Davidson Softail і рухавік Harley-Davidson Twin Cam з шасціступеньчатай каробкай перадач. Уся механіка размешчана ўнутры корпуса, дэталі якога, уключаючы бак, крылы, дыскі і вілка, былі выраблены на заказ.[34]

Корпус выраблены з неафарбаванага алюмінія, пакрыты дызайнерскім роспісам Уладзіміра Цэслера. Шрыфт, якім напісана назва кастома, натхнёны афармленнем савецкіх плакатаў. На заднім шчытку размешчана цытата з запіскі Юрыя Гагарына, напісанай ім пасля першага палёту ў космас[33].

Студзенем 2018 года Yuri Gagarin быў «матацыклам тыдню» паводле амерыканскага рэсурса RideApart[35].

Ducky[правіць | правіць зыходнік]

Кастам-пераможац еўрапейскага Biker Build Off 2015. Матацыкл сабраны за 3 дні проста падчас фестывалю. Пазней стаў прызёрам многіх еўрапейскіх і міжнародных конкурсаў.[36] Названы ў гонар гумавай качачкі ў матацыклетным шлеме — талісмана майстэрні ShifCustom.

Ducky — гоначны матацыкл, натхнёны рарытэтным флэт-трэкерам Cyclone Board Track Racer 1915 і французскім матацыклам маркі Buchet, створаным на пачатку XX ст. Кастам спалучае рысы матацыклаў-кафэрэйсераў і борттрэкераў, папулярных ў XX ст. і ствараных спецыяльна для гонак.

Руль кастама, паводле канонаў гоначных матацыклаў, апушчаны нізка, а падножкі аднесены назад. Кубкападобная фара, вузкі паліўны бак і адзіночнае сядзенне таксама абумоўлены гоначнай мадэллю рэтра-матацыкла. Спецыяльна для кастама была выраблена паралелаграмная вілка, якія ўсталёўваюцца на борттрэкерах.[37]

Рухавік Ducky — моцна ўдасканалены матор Harley Davidson Ironhead 1978, каробка перадач Harley-Davidson WLA 1939 года.

Кліенты[правіць | правіць зыходнік]

Сярод кліентаў майстэрні ShifCustom шмат вядомых асоб: Тимати, Уладзімір Крыстоўскі (Uma2rman), Міхаіл Парэчанкаў.[26]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Белорусский мотоцикл с двигателем K-750 вырвал мозг американцам. www.abw.by. Праверана 21 чэрвеня 2019.
  2. Липкович Евгений «Евреи не любят грязных рук» -- jewish.ru, 07.09.2018
  3. Мото № 2 (329), 2020, с. 36-39.
  4. Onliner.by 12-2018, 2018
  5. https://rallystore.ru/sv/e-mobil-opisanie--mobil-iz-fantastiki-v-realnost-obrechennyi-na.html
  6. https://www.kp.by/daily/25757/2742798/
  7. https://auto.tut.by/news/exclusive/612074.html
  8. https://www.forbes.ru/tehno/tehnologii/60992-kontseptsiya-avtomobilya-razrabatyvalas-davno-eshche-s-proshlogo-goda
  9. https://www.kp.by/daily/25757/2742798/
  10. https://avto.ej.by/driving/2013/11/27/alexandr_sinkevich_e-mobil__posledniy_shans_rossiyskogo_avtomobilestroeniya.html
  11. Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы. — Мн.: Беларускі саюз дызайнераў, 2016. — 548 с. — 70х100х12, тыр. 2000, м.п. — ISBN 978-985-6534-26-6
  12. 12,0 12,1 AMD World Championship, 2016 World Championship Results (англ.) . World & European Championships of Custom Bike Building, Official Website, AMDChampionship.com. Праверана 23 чэрвеня 2019.
  13. Verona Motor Bike Expo 2016. - Motori.com.hr. www.motori.com.hr. Праверана 21 чэрвеня 2019.
  14. 14,00 14,01 14,02 14,03 14,04 14,05 14,06 14,07 14,08 14,09 14,10 14,11 14,12 14,13 14,14 14,15 14,16 14,17 14,18 14,19 14,20 14,21 Ducky з майстэрні Yuri Shif Custom — пераможца конкурсаў у Нямеччыне і Італіі (бел.) . Радыё Свабода. Праверана 21 чэрвеня 2019.
  15. AMD World Championship, 2014 World Championship Results (англ.) . World & European Championships of Custom Bike Building, Official Website, AMDChampionship.com. Праверана 23 чэрвеня 2019.
  16. AMD World Championship, 2013 World Championship Results (англ.) . World & European Championships of Custom Bike Building, Official Website, AMDChampionship.com. Праверана 23 чэрвеня 2019.
  17. 17,0 17,1 AMD World Championship, 2010 European Championship Results (англ.) . World & European Championships of Custom Bike Building, Official Website, AMDChampionship.com. Праверана 23 чэрвеня 2019.
  18. AMD World Championship, 2007 European Championship Results (англ.) . World & European Championships of Custom Bike Building, Official Website, AMDChampionship.com. Праверана 23 чэрвеня 2019.
  19. AMD World Championship, 2006 European Championship Results (англ.) . World & European Championships of Custom Bike Building, Official Website, AMDChampionship.com. Праверана 23 чэрвеня 2019.
  20. Kevin Duke 2010 Sturgis Rally Report. VerticalScope (16 жніўня 2010).
  21. Мотоциклы с авторским почерком. (2012-04-14). Праверана 23 чэрвеня 2019.
  22. Чемпионат мира по кастомайзингу. www.zr.ru. Праверана 30 снежня 2019.
  23. "Соседи в пробках". Кастомайзер Юрий Шиф: "Олигархи мои мотоциклы не заказывают - за ними не будут успевать джипы с охраной" (руск.) . auto.tut.by (22 сакавіка 2015). Праверана 23 чэрвеня 2019.
  24. Серебрянный Аист (ru-RU). kartingzone.com (13 мая 2006). Праверана 23 чэрвеня 2019.
  25. Минские парни собрали байк, который назвали сенсацией года (руск.) . KP.BY - сайт «Комсомольской правды» (27 мая 2005). Праверана 23 чэрвеня 2019.
  26. 26,0 26,1 Кастомайзер Юрий Шиф создал белорусского Терминатора (руск.) . Interfax.by. Праверана 21 чэрвеня 2019.
  27. Кастом Terminator - Журнал "МОТО" - МОТО-MAGAZINE. moto-magazine.ru. Праверана 21 чэрвеня 2019.
  28. Денис Логунович M1NSK презентовала в Италии модель M4 200 - Авто Onliner (руск.) . Onliner (17 лістапада 2011). Праверана 21 чэрвеня 2019.
  29. Ivanov, Anton Retro style for Europe (англ.)  // The Minsk Times № 45 (379), 2011 : journal. — Minsk: "SB" editorial office, 2011. p. 4.
  30. Выставка эксклюзивных мотоциклов в Гомеле | Администрация Железнодорожного района г. Гомеля. www.arw.gov.by. Праверана 24 чэрвеня 2019.
  31. Юрий Шиф: кафе рейсер Ducati GT1000 Shifter / Cafe Racer / БайкПост. surfingbird.ru (6 студзеня 2013). Праверана 24 чэрвеня 2019.
  32. Cyril Huze Ducati Bastardo. Twice.. Cyril Huze Post. Праверана 24 чэрвеня 2019.
  33. 33,0 33,1 Это просто космос, а не мотоцикл! Кастомайзер о «Гагарине», СССР и эпохе энтузиастов (руск.) . Onliner.by. Праверана 24 чэрвеня 2019.
  34. Cyril Huze Custom Builder Yuri Shif Remembers Cosmonaut Yuri Gagarin. Cyril Huze Post. Праверана 24 чэрвеня 2019.
  35. Tim Huber Bike of the Week: Shif Custom's Yuri Gagarin Tribute (англ.) . RideApart.com. Праверана 24 чэрвеня 2019.
  36. Андрей Журов Как из игрушки получился мотоцикл. Утиная история Юрия Шифа - Авто Onliner (руск.) . Onliner (10 красавіка 2016). Праверана 28 чэрвеня 2019.
  37. Café tracker от Yuri Shif Custom. Построить за три дня и победить - Мотобратва. motocafe.ru. Праверана 28 чэрвеня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.