Уладзімір Якаўлевіч Цэслер
Уладзімір Цэслер | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 красавіка 1951 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Беларусь |
Род дзейнасці | мастак, дызайнер, скульптар |
Жанр | дызайн, рэклама |
Вучоба | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзімір Цэслер (нар. 30 красавіка 1951) — беларускі мастак, дызайнер.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў аддзяленне дызайну факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1979).
Жыў і працаваў у Мінску. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ўвайшоў у склад Каардынацыйнай рады па забеспячэнні трансферу ўлады, пасля чаго быў вымушаны з’ехаць з Беларусі. Па словах Яўгена Ліпковіча, «была настойлівая рэкамендацыя ад улад яму зваліць, калі не хоча, каб яго закаталі ў асфальт, як усіх астатніх»[1]. Спачатку прыехаў у Кіеў, пасля выляцеў на Кіпр[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]З 1979 года працаваў сумесна з Сяргеем Войчанкам. Міжнародную вядомасць творчы тандэм набыў у першую чаргу ў галіне плакату — больш за 30 узнагарод міжнародных конкурсаў і біенале.
Значныя працы
[правіць | правіць зыходнік]Шырока вядомы «Праект стагоддзя. 12 з XX» У. Цэслера і С. Войчанкі, у якім дванаццаць самых значных мастакоў XX ст. былі выяўленыя ў выглядзе стылізаваных яек. Праект экспанаваўся ў ГМІІ імя Пушкіна ў Маскве (1999—2000), у Музеі Людвіга пры Дзяржаўным расійскім музеі ў Санкт-Пецярбургу (2000), на Венецыянскай біенале (2005).
Пасля смерці С. Войчанкі У. Цэслер працягвае працаваць у той жа парадаксальнай і вострай манеры, якая разам з ідэальным тэхнічным выкананнем, стала візіткай іх творчага дуэту. Адна з адметных прац гэтага перыяду — серыя оп-арт-абъектаў «Вектарныя тэхналогіі» (2007).
Кірункі творчасці — плакат, графіка, жывапіс, скульптура, аб’ект, мастацкія акцыі, прамысловы дызайн, афармленне кніг, рэклама.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Уладзімір Якаўлевіч Цэслер на Вікісховішчы |
- Афіцыйная старонка Цэслера і Войчанкі Архівавана 3 студзеня 2019.
- Двенадцать из ХХ (Яйца Цеслера) Архівавана 6 сакавіка 2016. // diary.ru
- Владимир Цеслер: 400 тысяч долларов за яйца? Я попросил больше! // Еўрапейскае радыё для Беларусі
- Адам Глобус «Словы пра мастака Валодзю Цэслера» / Газета «Звязда», 28 лістапада 2014 г.