Сіцыёс вуглаваты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Sicyos angulatus)
Сіцыёс вуглаваты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sicyos angulatus L., Sp. Pl. 2: 1013 (1753)

Сінонімы
Elaterium trifoliatum L.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22402
NCBI  64232
EOL  584307
GRIN  t:316826
IPNI  30348317-2
TPL  kew-2489758

Сіцыёс вуглаваты, сіцыёз вуглаваты[3] (Sicyos angulatus) — від кветкавых раслін роду Сіцыёс (Sicyos) сямейства Гарбузовыя (Cucurbitaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая травяністая расліна, шурпатая ад цвёрдых валаскоў[3]. Сцябло лазячае, з 3—5-раздзельнымі вусікамі, даўжынёй да 6,5[3] м. Лісце чаргаванае, простае, з 5-зубчастымі лопасцямі і сэрцападобнай асновай, на доўгіх чаранках. Кветкі буйныя, раздзельнаполыя, жаўтавата-белага колеру з зялёнымі палоскамі. Пялёсткаў — 5. Тычынкавыя кветкі ў пазушных гронках, песцікавыя — у пучках. Плод — шчаціністая гарбузіна са скурыстым каляплоднікам.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расліна паходзіць з Паўночнай Амерыкі[4]. Натуралізавалася ў іншых рэгіёнах, у т.л. на тэрыторыі Еўропы, Японіі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Taxon: Sicyos angulatus L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Сициос — род Sicyos: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)