Silent Hunter II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Silent Hunter II
Распрацоўшчыкі Aeon Electronic Entertainment,
Ultimation Inc..
Выдавец Ubisoft
Дата выпуску 6 лістапада 2001
Жанр Сімулятар падводных лодак
Стваральнікі
Кампазітар
Тэхнічныя даныя
Платформа ПК
Рэжымы гульні
Носьбіт CD-ROM
Афіцыйны сайт (англ.)

Silent Hunter II — камп’ютарная гульня ў жанры сімулятара падводных лодак на тэму падводных бітваў Другой сусветнай вайны ад Ubisoft. Створана для Windows 95/98/ME. Першапачаткова распрацоўвалася кампаніяй Aeon Electronic Entertainment, стваральнікамі першай Silent Hunter, але ім давялося пакінуць праект незавершаным, і скончыла яго Ultimation Inc. Пасля значных затрымак гульня была выпушчана ў лістападзе 2001 года.

У Silent Hunter II гулец становіцца членам каманды нямецкай падлодкі часоў Другі бітвы за Атлантыку. У гульні маюцца аднакарыстальніцкія і шматкарыстальніцкія місіі.

У дадатак да некаторых асобных місій адзіночнага рэжыму гулец прыняць удзел у такіх вядомых момантах, як пранікненне U-47 у Скапена-Флоу, праход праз Гібралтарскі праліў і аперацыя «Drumbeat».

Нямецкі ветэран Другой сусветнай вайны, камандзір падлодкі Эрых Топп быў адным з тэхнічных кансультантаў гульні.

У канцэпцыі Silent Hunter II стала магчымым змагацца он-лайн не толькі супраць іншых падводных лодак, але і супраць эсмінцаў, якія кантраляваліся гульцамі з «Каманды разбуральнікаў» (англ.: Destroyer Command) (назва дала Ubisoft). Тым не менш, прыхільнікі Silent Hunter не моцна шанавалі гульню. Silent Hunter II быў падвергнуты крытыцы за сыры АІ, адсутнасць перагулёўкі кар’еры гульца, абмежаваны набор місій і нялепшую якасць шматкарыстальніцкай гульні, якая часта адключалася так і не пачаўшыся.

Для выпраўлення і паляпшэння шматкарыстальніцкага рэжыму быў выпушчаны неафіцыйны патч пад назвай Projekt Messerwetzer. Таксама фанатамі было створана немалая колькасць дадатковых модов, патчаў і місіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Silent Hunter II. Афіцыйны сайт (англ.)
  • [1] на сайцe Moby Games (англ.)