Паручайнік (род раслін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Sium)
Паручайнік (род раслін)

Паручайнік шыракалісты (Sium latifolium)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sium L. (1753)

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29557
NCBI  48052
EOL  71079
GRIN  g:11228
IPNI  30010350-2

Паруча́йнік[3][4] (Sium) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя травяністыя, звычайна прыбярэжныя расліны.

Лісце перыстае; сегменты шырокія, зубчастыя; пагружанае лісце рассечана на ніткападобныя долі.

Кветкі сабраны ў складаныя парасонікі. Лісточкі абгорткі і абгортачкі вузкалінейныя. Пялёсткаў — 5. Пялёсткі белыя, шыроказваротнаяйкападобныя, наверсе выемчатыя.

Плод — віслаплоднік. Плады эліпсаідальныя, злёгку сціснутыя з бакоў; паўплодзікі круглявыя, з тонкімі рэбрамі.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расліны роду распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Афрыкі і Паўночнай Амерыкі[4]. Растуць па берагах вадаёмаў, на нізінных балотах, вільготных лугах, у вадзе.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Па інфармацыі базы дадзеных сайта The Plant List, род ўключае 9 відаў[5]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 123. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Sium (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (24 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2021. Праверана 1 кастрычніка 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]