Slovnaft

| Slovnaft | |
|---|---|
| | |
| | |
| Тып | публічная кампанія |
| Заснаванне | 1949 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне |
|
| Адрас | |
| Ключавыя постаці | Оскар Вілагі (CEO) |
| Галіна | нафтавая прамысловасць |
| Прадукцыя |
Бензін Дызельнае паліва |
| Абарот |
|
| Чысты прыбытак |
|
| Колькасць супрацоўнікаў |
|
| Матчына кампанія | MOL Group |
| Сайт | slovnaft.sk |
Slovnaft — славацкі нафтаперапрацоўчы завод, пабудаваны ў 1957 г. ў Браціславе. У 2000 г. Slovnaft стала часткай MOL Group, якой належыць 98,5 % акцый кампаніі. Slovnaft мае два замежныя філіялы: Slovnaft CZ у Чэхіі і Slovnaft Polska у Польшчы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Slovnaft быў пабудаваны на месцы разбуранага ў 1944 годзе падчас авіяналёту нафтаперапрацоўчага завода Apollo. Рэшткі заводу Apollo былі нацыяналізаваны ў 1946 г. і пераназваны ў Slovnaft у 1949 г.. У маі 1992 г. Slovnaft быў рэарганізаваны ў акцыянернае таварыства. У 2000 г. Slovnaft стаў членам групы кампаній MOL Group.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 2008 г. Slovnaft перапрацаваў 5,8 млн т сырой нафты, што на 0,2 млн т менш за паказчык 2007 г. Агульны аб'ём вытворчасці паліва ў 2008 г. ў параўнанні з 2007 г. зменшыўся на 1,5 %.
| Назва прадукцыі | 2008 г. | 2007 г. |
|---|---|---|
| Бензін, тыс. т | 1 568,7 | 1 617,0 |
| Дызельнае паліва, тыс. т | 2 844,1 | 2 863,9 |
| Газа, тыс. т | 88,5 | 79,7 |
| Ліграін, тыс. т | 189,9 | 206,6 |
| Бітум, тыс. т | 41,1 | 35,7 |
| Іншыя прадукты перапрацоўкі, тыс. т | 515,3 | 518,4 |
| Агулам, тыс. т | 5 247,6 | 5 321,3 |
Тры чвэрці прадукцыі, што вырабляе Slovnaft, экспартуецца ў Германію, Аўстрыю, Польшчу, Чэшскую Рэспубліку, Швейцарыю і Францыю. Экспарт складае 80 % ад агульнага даходу кампаніі. На прадпрыемстве працуе амаль 2500 чалавек.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Slovnaft- Афіцыйны сайт Slovnaft (англ.)
- Афіцыйны сайт Slovnaft (славацк.)
- ↑ а б https://web.archive.org/web/20221003014502/https://www.coface.cz/content/download/186543/3096111/file/CER-CZ-CEE_Top_500_2019_booklet.zip — Compagnie Française d'Assurance pour le Commerce Extérieur, 2019.
- ↑ https://slovnaft.sk/images/slovnaft/pdf/about_us/our_company/financial_reports/SLN_605_30_Vyrocna_sprava_ANG.pdf Праверана 28 верасня 2025.