Sorbisches Kulturlexikon

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Энцыклапедыя культуры лужыцкіх сербаў
ням.: Sorbisches Kulturlexikon, в.-луж.: Serbski kulturny leksikon – nowa pomocka w slawistiskim slědźenju
Аўтар Dietrich Scholze[d] і Аня Поганчава
Жанр энцыклапедыя
Мова арыгінала нямецкая
Выдавецтва Домавіна (выдавецтва)
Выпуск 2014
ISBN 978-3-7420-2229-5

Sorbisches Kulturlexikon, назва ў верхнялужыцкай версіі — Serbski kulturny leksikon — nowa pomocka w slawistiskim slědźenju (SKL, Энцыклапедыя культуры лужыцкіх сербаў — новы даведнік ў славянскім даследаванні) — сучасная навукова-папулярная ўніверсальная энцыклапедыя на нямецкай мове, прысвечаная адзінай аўтахтоннай славянскай меньшасці сучаснай Германіі.

Энцыклапедыя была падрыхтавана ў Сербалужыцкім інстытуце пад кіраўніцтвам Дзітрыха Шолты і Франца Шэна ў супрацоўнцтве з Сусанай Газынай, Марыяй Мерчынавай, і Аняй Поганчавай[1]. Работа над кнігай вялася на працягу дзесяці гадоў[2]. Энцыклапедыя выйшла ў 2014 годзе ў выдавецтве «Домавіна».

Энцыклапедыя ўтрымлівае 230 артыкулаў, напісаных 80 аўтарамі, 700 ілюстрацый і карт[3]. Лексікон закранае 150-гадовы гістарычны перыяд[3] і апісвае розныя аспекты сарабістыкі: сербалужыцкі алфавіт і літаратуру, музычную культуру, біяграфіі лужыцкіх пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў, гісторыю розных лужыцкіх рэгіёнаў, асобных населеных пунктаў, лінгвістыку і сучаснае сацыяльнае становішча лужычанаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]