Сербалужыцкі інстытут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сербалужыцкі інстытут
(si)
Арыгінальная назва в.-луж.: Serbski institut
Заснаваны 1992
Размяшчэнне  Германія, Баўтцэн
Юрыдычны адрас Bahnhofstraße 6, D-02625 Bautzen/ Budyšin
Сайт serbski-institut.de

Сербалужыцкі інстытут (в.-луж.: Serbski institut, ням.: Sorbisches Institut) — назва навуковай установы, якая знаходзіцца ў горадзе Баўтцэн, Германія. Займаецца вывучэннем лужыцкіх моў і даследаваннямі па гісторыі, культуры і грамадскаму жыццю лужычанаў. Інстытут збірае і архівуе матэрыялы, прысвечаныя сарабістыке і прадстаўляе іх для публічнага вывучэння і распаўсюджвання лужыцкай культуры.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Інстытут быў створаны ў 1992 годзе на аснове Інстытута сербалужыцкага народазнаўства (Institut za serbski ludospyt), які быў створаны 1 мая 1951 года ў Баўтцэне па ініцыятыве лужыцкага прафесара Павола Навотнага. 1 жніўня 1952 года Інстытут сербалужыцкага народазнаўства увайшоў у склад Нямецкай акадэміі (з 1972 года — акадэмія навук ГДР).

Адміністрацыя Сербалужыцкага інстытута размяшчаецца ў Баўтцэне. У Котбусе знаходзіцца філіял навуковай установы. Штатнае распісанне складаецца з 15 пасадаў навуковых супрацоўнікаў і 11 пасадаў навукова-тэхнічнага і адміністрацыйнага персаналу. Супрацоўнікі Сербалужыцкага інстытута выкладаюць у розных вышэйшых навучальных установах у Германіі і за мяжой. Інстытут супрацоўнічае з Інстытутам сарабістыкі Лейпцыгскага ўніверсітэта.

У інстытуце дзейнічае Сербалужыцкая цэнтральная бібліятэка і Сербскі архіў.

Сербалужыцкі інстытут выдае з 1952 года дзве навуковыя серыі, навуковае перыядычнае выданне «Lětopis», якое цяпер выходзіць два разы на год, а таксама выданне «Schriften des sorbischen Instituts/Spisy serbskeho instituta» (да 2012 года выдадзена 56 тамоў).

Цяпер дырэктарам Сербалужыцкага інстытута з'яўляецца лужыцкі прафесар Гаўке Бартельс

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]