Аня Поганчава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Аня Поганчава
Род дзейнасці тэлевядучая, мовазнаўца
Дата нараджэння 1970[1][2][…]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Член у

А́ня По́ганчава, нямецкі варыянт — Аня Поганч (н.-луж.: Anja Pohončowa, ням.: Anja Pohontsch; 1970, Фечаў, Германская Дэмакратычная Рэспубліка) — лужыцкая грамадская дзеячка, вучоны-лінгвіст, навуковы супрацоўнік Сербалужыцкага інстытута, ніжнялужыцкая журналістка, рэдактар, і тэлевядучая праграмы на ніжнялужыцкай мове «Łužyca», якая выходзіць у Баўцэнскай сербалужыцкай радыёстанцыі Rundfunk Berlin-Brandenburg (RBB). Старшыня сербалужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі Маціца сербская (з 2020 года).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1970 годзе ў ніжнялужыцкай камуне Веташаў. Вучылася ў ніжнялужыцкай сярэдняй школе. Сярднюю адукацыю атрымала ў ніжнялужыцкай гімназіі ў Котбусе. З 1984 па 1994 гады вывучала русістыку і сарабістыку ў Лейпцыгскім універсітэце. Абараніла доктарскую навуковую ступень ў Дрэздэнскім тэхнічным універсітэце. Пасля арганізацыі на радыёстанцыі Rundfunk Berlin-Brandenburg (RBB) тэлепраграмы «Łužyca» на ніжнялужыцкай мове, была яе тэлевядучай да 2001 года. З сярэдзіны 2005 года з'яўляецца рэдактарам гэтай праграмы. З 1999 года з'яўляецца навуковым супрацоўнікам Сербалужыцкага інстытута ў Будзішыне і чаргуе вядзенне праграмы са сваім калегай Хрысціянам Матэе.

Уваходзіла ў рэдакцыю энцыклапедыі «Sorbisches Kulturlexikon», якая выйшла ў 2014 годзе.

З'яўляецца членам Верхнялужыцкай моўнай камісіі і членам Камісіі лінгвістычнай бібліяграфіі (Kommission für linguistische Bibliographie) Міжнароднага славянскага камітэта (Internationalen Slawistenkomitee). Уваходзіць у склад Савета сербалужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі «Маціцы сербскай»

Асноўныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Geschichte und Gegenwart der obersorbischen Schriftsprache
  • Lexikologie, Wortbildung und Lexikografie des Obersorbischen, moderne Terminologie im Obersorbischen
  • Bibliografie der sorbischen Sprachwissenschaft

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Sorbisches Kulturlexikon. Herausgegeben von Franz Schön und Dietrich Scholze unter Mitarbeit von Susanne Hose, Maria Mirtschin und Anja Pohontsch, Bautzen 2014, 579 S.
  • Deutsch-niedersorbisches Schulwörterbuch , Bautzen 2012 (Mitautoren: Erwin Hannusch, Manfred Starosta)
  • Z labyrinta serbšćiny. Bjesady wo rěči (= Aus dem Labyrinth der sorbischen Sprache. Sprachglossen), Bautzen 2009, 192 s. (Mitautorinnen: Jana Šołćina, Sonja Wölkowa)
  • Dołojcne serbojstwo we łužyskich casopisach 1793—1941 (Hrsg.) (= Das Niederlausitzer Wendentum in Lausitzer Zeitschriften 1793—1941), Budyšyn 2007, 390 s.
  • Deutsch-obersorbisches Wörterbuch neuer Lexik , Bautzen 2006, 193 s. (Mitautoren: Helmut Jentsch, Jana Schulz)
  • Der Einfluss obersorbischer Lexik auf die niedersorbische Schriftsprache, Bautzen 2002, 386 s. (Spisy Serbskeho instituta; 30)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]