Перайсці да зместу

Spilosoma urticae

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Spilosoma urticae
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Spilosoma urticae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  988039

Spilosoma urticae — від матылькоў з падсямейства мядзведзіцы (Arctiinae).

Памер складае 16-21 мм. Размах крыла — 38-46 мм. Крылы белыя ў абодвух палоў, з рэдкімі цёмнымі кропкамі, у самак звычайна больш шматлікімі і выбудаванымі ў шэраг ля вяршыні пярэдніх крылаў. Вельмі падобная на Spilosoma lubricipeda, адрозненні заключаюцца ў наступным: па-першае, звычайна ў Spilosoma lubricipeda чорныя кропкі на пярэдніх крылах больш шматлікія, чым у Spilosoma urticae, па-другое, у Spilosoma lubricipeda стрыжань вусіка чорнага колеру, тады як у Spilosoma urticae — белы. Хабаток рэдукаваны.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаная ў Еўропе, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, Сібіры, на Далёкім Усходзе.

Аддае перавагу лугам і балоцістай мясцовасці.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Лёт імага з другой паловы чэрвеня да ліпеня[1].

Вусені цёмна-карычневыя, са светлай лініяй уздоўж спіны; жывуць на крапіве (Urtica), шчаўі (Rumex) і іншых травах[2].

Зноскі

  1. Spilosoma urticae - Медведица крапивная. lepidopterolog.ru. Архівавана з першакрыніцы 4 березня 2022. Праверана 6 сакавіка 2022.
  2. Медведица крапивная / Spilosoma urticae (Esper, 1789) | Бабочки Южного Урала. www.urral.ru. Архівавана з першакрыніцы 6 березня 2022. Праверана 6 сакавіка 2022.