Спірэя японская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Spiraea japonica)
Спірэя японская
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Spiraea japonica L.f., 1781

Сінонімы
  • Spiraea bumalda Burv.
    Spiraea japonica var. alpina Maxim

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25335
NCBI  309823
EOL  627220
GRIN  t:35295
IPNI  742319-1
TPL  rjp-462

Спірэя японская[3] (Spiraea japonica) — від лістападных дэкаратыўных кустоў роду Спірэя (Spiraea) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Суквецці

Spiraea japonica мае простае лісце на жылаватых, свабодна галінаваных, прамых сцёблах. Сцёблы ад карычневага да чырвона-карычневага колеру, круглыя ​​ў сячэнни. Куст дасягае ад 1,2 метра да амаль 2 метраў у вышыню і амаль столькі ж у шырыню. Лісце, як правіла, авальнай формы ад 2,5 см да 7,5 см даўжынёй, мае зубчастае поле і чаргуецца ўздоўж сцябла. Суквецці ружовых кветак знаходзяцца на канцах галін. Насенне прыблізна 2,5 мм у даўжыню і знаходзіцца ў невялікіх бліскучых капсулах.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Від паходзіць з Японіі, Кітая і Карэі. Паўднёва-Заходні Кітай з’яўляецца цэнтрам па захаванні біяразнастайнасці віду.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Гэта звычайны дэкаратыўны від. Высокія формы вырошчваюцца як жывыя загарадзі. Нізкарослыя формы выкарыстоўваюцца ў якасці глебапакроўных раслін або для бардзюраў.

Агратэхніка[правіць | правіць зыходнік]

Рэкамендуецца вясновая абрэзка. Парасткі кароцяць да вышыні 15—20 см ад узроўня глебы. Улетку выдаляюць адцвіўшыя суквецці для падтрымання дэкаратыўнай формы куста.

Натуральныя разнавіднасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Spiraea japonica var. acuminata Franch.
    syn.:Spiraea bodinieri H. Lev., Spiraea bodinieri var. concolor H. Lev., Spiraea esquirolii H. Lev.
  • Spiraea japonica var. fortunei (Planch.) Rehder
    syn.: Spiraea fortunei Planch., Spiraea japonica var. fortunei Koidz.
  • Spiraea japonica var. glabra (Regel) Koidz.
    syn.: Spiraea callosa var. glabra Regel
  • Spiraea japonica var. japonica
    syn.: Spiraea callosa Thunb.[4]

Дэкаратыўныя формы[правіць | правіць зыходнік]

'Gold Mound'
'Crispa'
'Goldflame'
'Anthony Waterer'
'Golden Princess'
  • var. glabra (Regel) Koidz. Вышыня і шырыня куста да 1,5 м[5].
  • 'Alpina'. Вышыня куста каля 40 см, дыяметр кроны каля 80 см. Парасткі густа апушаныя, жаўтлявыя. Лісце зверху цёмна-зялёнае, знізу шызаватае. Кветкі светла-ружовыя. Квітнее ў ліпені — жніўні[5].
  • Crispa. Вышыня куста 50-60 см, шырыня 70-80 см. Лісце яйкападобнае, разрэзанае, хвалістае, пры з’яўленні чырванаватае, пазней светла-зялёнае, увосень пунсовае або памяранцава-бронзавае. Суквецці да 5,5 см у дыяметры. Кветкі бледна ружова-ліловыя. З’яўляюцца на канцах леташніх парасткаў у ліпені, цвіценне працягваецца 1,5 — 2 месяцы[6].
  • 'Darts Red' ('Dart`s Red'). Формай куста нагадвае 'Little Princess'. Бутоны маюць ружовую афарбоўку, кветкі інтэнсіўна пурпурныя[7].
  • 'Genpei' ('Shirobana'). Вышыня куста 0,6—0,8 м, шырыня каля 1 м. Парасткі чырвона-карычневыя, лісце цёмна-зялёнае. Кветкі белага, ружовага і чырвонага колеру адначасова прысутнічаюць у кожным суквецці. Цвіценне: ліпень—жнівень[8].
  • 'Golden Carpet'. Вышыня куста каля 20 см, шырыня каля 38 см. Лісце ланцэтнае, гладкае, залацістыя, 2×1 см. Парасткі сцелюцца, размешчаны шчыльна. Кветак няма або іх вельмі мала. Кветкі зелянява-ружовыя. У адкрытым грунце цвіце з чэрвеня па верасень, цвіценне мае рэдкі, выпадковы характар. Насенне і плады не назіраліся. Ад 'Little Princess' адрозніваецца амаль поўнай адсутнасцю цвіцення і меншымі памерамі куста. Выкарыстоўваецца ў ЗША і Канадзе для афармлення палёў для гольфу[9].
  • 'Golden Princess'. Куст вышынёй каля 50 см. З моманту з’яўлення і да жніўня лісце жоўта-зялёнае. кветкі ружовыя[7]. Цвіце ў чэрвені-ліпені.
  • 'Gold Mound'. Куст вышынёй да 1 м. З моманту з’яўлення і да жніўня лісце жоўта-зялёнае. кветкі ружовыя[7].
  • 'Green Carpet'. Вышыня куста каля 17 см, шырыня каля 34 см. Лісце ланцэтнае, гладкае, зялёнае, размешчана, як правіла, сіметрычна. Даўжыня: каля 2 см. Шырыня: каля 1 см. Кветак няма або іх вельмі мала. Кветкі ружовыя. У адкрытым грунце цвіце з чэрвеня па верасень, цвіценне мае рэдкі, выпадковы характар. Насенне і плады не назіраліся. 'Green Carpet' падобны па колеры лісця на расліны 'Little Princess'. Адрозніваецца ўдвая меншымі памерамі і адсутнасцю або слабай выяўленасць цвіцення[10].
  • 'Goldflame'. Вышыня куста да 60—80 см, дыяметр да 1 метра. Лісце даўгаватае, па краі зубчастае, 5-8 см даўжынёй. Маладое лісце памяранцава-чырвонага або бронзава-залацістага колеру. Пазней лісце становяцца ярка-жоўтым, і жоўта-зялёным да моманту цвіцення. Восеньская афарбоўка лісця — медна-аранжавага з золатам (на кіслых глебах — ярчэй). Часам на кусце з’яўляецца пярэстае лісце. Цвіценне багатае. Кветкі дробныя, ярка-ружовыя. Цвіце з канца чэрвеня па сярэдзіну жніўня, сярэдняя працягласць цвіцення — 50 дзён[11].
  • 'Little Princess'. Вышыня куста да 0,8 метра. Крона да 1,2 метра ў дыяметры, круглявая, кампактная, шчыльная, насычанага зялёнага колеру. Увосень лісце жоўкне. Гадавы прырост 0,1 м у вышыню і 0,15 м у шырыню. Бутоны зялёныя. Кветкі: ружова-чырвоныя, дробныя, дыяметрам 0,5 см, сабраны ў шчыткападобныя суквецці на канцах галін, дыяметр суквеццяў 3—4 см. Цвіце ў чэрвені-ліпені 30—45 дзён. Сорт святлалюбівы, выносіць лёгкае зацяненне[7][12].
  • 'Makrophylla'. Вышыня куста 1,3 м, дыяметр да 1,5 м. Лісце буйное, уздутае, маршчыністае, да 20 см даўжынёй і 10 см шырынёй, пурпурна-чырвонае пры распусканні, з узростам зелянее, восенню жаўтлявае. Суквецці дробныя, ружовыя[7].
  • 'Nana'. Вышыня куста 20—30 см. Кветкі ружовыя, цвіце з сярэдзіны ліпеня да сярэдзіны жніўня[7].
  • 'Froebelii'. Куст 0,8—1,2 метра ў дыяметры. Крона шарападобная, галіны прамыя. Лісце шырокаяйкападобнае, пурпурнаг вясной і ўвосень, летам — зялёнае. Цвіце з ліпеня да сярэдзіны верасня. Суквецці буйныя друзлыя шчыткападобныя, насычана-малінавага колеру[13].
  • 'Ruberrima'. Куст вышынёй да 1,3 м. Кветкі кармінава-чырвоныя[5].
  • 'Shirobana'. Куст круглявы, вышынёй каля 60 см. На адным і тым жа суквецці прысутнічаюць і белыя і ружовыя кветкі[7].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Spiraea japonica на сайце The Plant List Архівавана 23 мая 2019.
  5. а б в Летнецветущие спиреи. На сайце Энциклопедия декоративных садовых растений
  6. 'Crispa' Архівавана 23 верасня 2017. на сайце Россельхозпитомник Архівавана 7 верасня 2017.
  7. а б в г д е ё Мартикайнен Н. Такие разные спиреи. Архівавана 4 сакавіка 2016.
  8. 'Genpei' ('Shirobana') Архівавана 23 верасня 2017. на сайте Россельхозпитомник Архівавана 7 верасня 2017.
  9. 'Golden Carpet' Архівавана 10 верасня 2010. на сайце Россельхозпитомник Архівавана 7 верасня 2017.
  10. http://www.rshpitomnik.ru/prodaga/listvennye/spirei/spireya_yaponskaya_grin_karpet/ Архівавана 19 чэрвеня 2010. Spiraea japonica 'Green Carpet' на сайце Россельхозпитомник Архівавана 7 верасня 2017.
  11. 'Goldflame' Архівавана 23 верасня 2017. на сайце Россельхозпитомник Архівавана 7 верасня 2017.
  12. 'Little Princess' Архівавана 23 верасня 2017. на сайте Россельхозпитомник Архівавана 7 верасня 2017.
  13. 'Froebelii' Архівавана 23 верасня 2017. на сайце Россельхозпитомник Архівавана 7 верасня 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Спирея японская: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Spiraea japonica L. f. (Спирея японская) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)