Stemonitales

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Stemonitales

Stemonitis axifera
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Stemonitales

Сінонімы
Stemonitida

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  13775
EOL  8144
MB  90099

Stemonitales — парадак міксаміцэтаў, шырока распаўсюджаны ў прыродзе.

Stemonitales — назва гэтага парадку згодна Міжнароднаму кодэксу батанічнай наменклатуры. У заалогіі і пратысталогіі вядомы як атрад Stemonitida[1][2].

Уключае 1 сямейства — Stemonitidaceae.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Плазмодый  (руск.) прадстаўляе сабой афанаплазмодый. Далікатны, спачатку празрысты, затым можа быць белым або злёгку жоўтым.

Капіліцый  (руск.) ніткаваты, часта ў выглядзе сеткі, звычайна цёмны.

Спараносныя структуры — часцей за ўсё спарангіі, часам эталіі або псеўдаэталіі. Развіваюцца над гіпаталусам. Спарангій бывае шарападобны, эліптычны, цыліндрычны, з больш ці менш выяўленай ножкай. Карбанату кальцыю ў спараносных структурах няма (за выключэннем роду Diachea).

Споры ў масе цёмна-карычневыя, чырванавата-карычневыя, цёмна-фіялетавыя ці амаль чорныя.

Спосаб жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Шырока распаўсюджаныя; сустракаюцца галоўным чынам летам і восенню на гнілым дрэве, адмерлых галінах, лісці.

Зноскі

  1. Stemonitida at Encyclopedia of Life. Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2013.
  2. Order Stemonitida at The Universal Protein Resource. Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]