Міксаміцэты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міксаміцэты
Slime mold.jpg
Эталій слізевіка (верагодна Fuligo sp.)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Myxomycetes Link 1833, sensu Webster & Weber, 2007

Сінонімы
  • Myxomycota sensu Alexopoulos et al., 1996
  • Myxogastria Macbride, 1899
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   33680
MB   99030

Міксаміцэты, сапраўдныя слізевікі (Myxomycetes) — клас (або падклас) слізевікоў (Mycetozoa), які ўключае каля 800 відаў арганізмаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Маюць вегетатыўнае цела ў выглядзе слізістай, без абалонкі шмат'ядзернай (ядры дыплоідныя) пратаплазмы — плазмодыя дыяметрам ад некалькіх міліметраў да 1 м, ярка афарбаване (лімонна-жоўтае, ружовае, чырвонае, фіялетавае да амаль чорнага).

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Шырока распаўсюджаныя наземныя арганізмы. Жывуць пераважна на рэштках расліннага, радзей жывёльнага і грыбнога паходжання. Большасць відаў касмапаліты. Найлепш вывучаны плазмадыяльныя слізевікі лясных зон умеранага і трапічнага паясоў.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Адсутнасць клетачнай сценкі ў плазмодыя стварае ўмовы для ўнутрыклетачнага стрававання. Плазмодый актыўна фагацытуе бактэрыі, прасцейшых, водарасці, дробных беспазваночных і розныя цвёрдыя харчовыя часцінкі.

Плазмодый валодае амёбападобнай актыўнасцю і рытмічным токам цытаплазмы. Ён можа актыўна міграваць і валодае рознымі станоўчамі і адмоўнымі таксісамі.

Пры пэўных умовах з плазмодыя ўтвараецца спаракарп, у якім фарміруюцца споры.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]