Перайсці да зместу

Stemonitis splendens

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Stemonitis splendens
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Stemonitis splendens Rostaf., 1875


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1048527
MB  230930

Stemonitis splendens — від міксаміцэтаў сямейства Stemonitidaceae.

Спарангіі буйным планам

Пладовае цела

[правіць | правіць зыходнік]

Спарангіі цёмна-пурпурна-карычневыя, гладкія, сухія, 10—20 мм вышынёй і 1—2 мм у дыяметры. Сцябло чорнае, 3—5 мм у даўжыню і менш за 1 мм таўшчынёй[1].

Споры 6—9 мкм у дыяметры, карычневыя, шарападобныя і пакрыты дробнымі бародаўкамі[1]. Пры дакрананні яны выкідваюцца ў паветра.

Экалогія і распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Асобнікі растуць невялікімі кампактнымі гронкамі на гнілой драўніне. Від даволі распаўсюджаны ў межах свайго арэала. У Аўстраліі від назіраўся ва ўсіх штатах[1].

  1. а б в Young, A.M. (2005). A field guide to the fungi of Australia. UNSW Press. ISBN 0868407429.