Sumarok

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Sumarok
Жанры рок
Гады 2009 — нашы дні
Краіна  Беларусь
Мова песень беларуская мова, руская мова
Склад Ігар Палынскі
Яўген Елісеенка
Канстанцін Шалуткевіч
Сяргей Арлоўскі

«Sumarok» — беларускі рок-гурт. Заснаваны ў 2009 г. Выконвае пераважна аўтарскія песні на беларускай мове.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гурт быў створаны ў 2009 годзе ў Полацку музыкантамі Ігарам Палынскім і Антонам Івановым. Першапачаткова меў назву «Silence». Пасля першага выступлення, які адбыўся на вечары памяці Віктара Цоя 15 жніўня, памяняў назву на «Горад N», з якой існаваў да пачатку 2014 года. У 2012 годзе стаў пераможцам інтэрнэт-адбору на фестываль «Бардаўская восень» і выступіў у Польшчы[1]. За час існавання гурт у электрычным і акустычным варыянтах выступаў у дзясятках беларускіх гарадоў, а таксама ў Пскове і Санкт-Пецярбургу (Расія) і Бельску-Падляшскім (Польшча).

У першыя гады існавання курсаў беларускай мовы «Мова нанова» гурт выступіў у большасці гарадоў, дзе ладзілі заняткі[2].

Дэбютны альбом пад назвай «Мінор» выйшаў у 2015 годзе[3].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

У 2013 годзе лідар гурта Ігар Палынскі прайшоў адбор і патрапіў у «Снайперскі хор» Дыяны Арбенінай, дзякуючы чаму выступіў на юбілейным канцэрце гурта «Начныя Снайперы», які адбыўся у Маскве (Расія)[4]. Пасля знаёмства з Арбенінай і з яе дазволу Ігар анансаваў новую назву гурта — Sumarok. Гэта назва адной з яе песень, якая спяваецца на прыдуманай мове[5].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • Мінор (2015)
  • Як ёсць (2016)

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

  • Мяч (2015)
  • Sumarok (2015)
  • Мои двери рисуете вы (2015)
  • Жніво (2019)

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Ігар Палынскі: вакал, гітара
  • Яўген Елісеенка: гітара
  • Канстанцін Шалуткевіч: бас-гітара
  • Сяргей Арлоўскі: ударныя

Былыя ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Арцём Вылягжанін: гітара
  • Ціхан Зінкевіч: гітара
  • Павел Малюжанец: гітара, бас-гітара
  • Андрэй Абраменка: бас-гітара
  • Алесь Гуркоў: ударныя
  • Ігар Шыдлоўскі: ударныя
  • Юлія Ільіна: клавішныя, вакал

Зноскі