Перайсці да зместу

Сінгамус трахейны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Syngamus trachea)
Сінгамус трахейны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Syngamus trachea Montagu, 1811


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  70241

Сінгамус трахейны[1] (Syngamus trachea) — від круглых чарвей сямейства сінгаміды (Syngamidae), які паразітуе ў трахеях курэй і іншых птушак.

Цела сінгамуса трахейнага круглае, чырвонае. На пярэднім канцы — ротавая капсула з кутыкулярным вяночкам[1], на дне капсулы 8 зубцоў. Самец (даўжыня 2 — 4 мм), а кубачкападобнай полавай бурсай. Самка (даўжыня 7 — 20 мм) мае вульву, якая выступае ў пярэдняй трэці цела[1]. Самец і самка пастаянна спараваны пасля першага спароўвання[2]. Яйцы з «пакрыўкамі» на палюсах.

Праз трахею яйцы трапляюць у горла, а адтуль у страўнікава-кішачны тракт. Гаспадар альбо непасрэдна праглынае яйцы з ужо здольнымі да заражэння лічынкамі, альбо лічынкі вылупляюцца ў прамежкавым рэзервуарным гаспадары[1] (дажджавых чарвяках, слімаках, мухах і інш.), дзе не развіваюцца далей і з’ядаюцца разам з ім. З кішачніка яны па крыві трапляюць у лёгкія, а адтуль у трахею.

Масавае заражэнне пагаршае дыханне птушкі і можа прывесці да яе ўдушша.

  1. а б в г Сінгаміды // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 502
  2. Severo LC, Conci LMA, Camargo JJP, Andre-Alves MR, Palombini BC. Syngamosis: two new Brazilian cases and evidence of possible pulmonary cycle. Trans R Soc Trop Med Hyg. 1988;82: 467-8.