System Capital Management
System Capital Management | |
---|---|
Тып | акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 2000 |
Размяшчэнне | Данецк |
Ключавыя постаці | Рынат Ахметаў |
Галіна | холдынг |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Даччыныя кампаніі | Метінвест, ДТЕК, Першы ўкраінскі міжнародны банк, Укртэлекам, Эста Холдынг, UMG Investments, Портінвест, Лемтранс, HarvEast Holding |
Сайт | scm.com.ua |
System Capital Management — інвестыцыйная кампанія ў Украіне.
Была заснавана 15 лістапада 2000 года у Данецку[1]. 100% акцый належыць украінскаму прадпрымальніку Рынату Ахметаву[2].
Структура[правіць | правіць зыходнік]
SCM валодае кантрольнымі пакетамі акцый больш чым 100 прадпрыемстваў з горна-металургічнай прамысловасці, энергетыкі, банкаўскай сферы, страхавой сферы, тэлекамунікацый, сферы нерухомасці і іншых галін эканомікі.
- Метінвест (Азоўсталь, ММК імя Ільіча, Аўдзееўскі коксахімічны завод і інш.) - кампанія, якая кіруе горна-металургічнымі актывамі SCM
- ДТЕК (Паўлаградвуголь, Шахта «Камсамолец Данбаса» і інш.) - кампанія, якая кіруе энергетычнымі актывамі SCM
- Першы ўкраінскі міжнародны банк - фінансавыя актывы SCM
- Укртэлекам - аператар фіксаванай і мабільнай сувязі
- Эста Холдынг (Гатэль «Опера», ЦУМ) - кампанія, якая кіруе актывамі SCM у сферы нерухомасці
- UMG Investments - кампанія па кіраванні актывамі сыравіннай галіны
- Портінвест - кампанія , якая аб'ядноўвае ўсе партовыя актывы SCM
- Лемтранс - транспартна-экспедытарская кампанія
- HarvEast Holding - кампанія, якая кіруе сельскагаспадарчымі актывамі SCM
Зноскі
- ↑ Систем Кэпитал Менеджмент
- ↑ news.finance.ua . Ахметов сконцентрировал 100% акций СКМ. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2012. Праверана 6 чэрвеня 2009.