THeMIS

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
THeMIS UGV 5 генерацыі

THeMIS — эстонскі ваенны баявы робат, ці невялікая модульная машына з гусенічным шасі. У яе канструкцыі выкарыстоўваецца гібрыдны прывад, які складаецца з рухавікоў унутранага згарання і электрарухавікоў. Дзякуючы такому рашэнню, машына можа рухацца да 12 гадзін з хуткасцю 20 км/г.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

THeMIS упершыню былі прадстаўленыя ў 2015 годзе. Ён працуе дыстанцыйна пад кіраваннем аператараў. Канструкцыя здольная перавозіць грузы агульнай вагой да 1200 кг. Робат мае прастору паміж гусеніцамі, на якой можа транспартавацца паранены салдат ці розныя віды спецтэхнікі, грузы альбо боепрыпасы. Туды ж апцыянальна можа прымацоўвацца ўстаноўка са зброяй (кулямёт, малакаліберная гармата і іншае) для дыстанцыйнага падаўлення агнявых пунктаў. Машына здольная працаваць на адлегласці да 1,5 км ад аператара. Невялікія памеры робата (115 см у вышыню і 240 см у даўжыню) значна ўскладняюць яго выяўленне праціўнікам.

Нягледзячы на ​​тое, што THeMIS кіруецца ўручную аператарам, ён можа, пры неабходнасці, самастойна рухацца за пэўнай асобай або знаходзіць дарогу на мясцовасці.

Гэтыя робаты стаяць на ўзбраенні 14 краін, 7 з якіх з’яўляюцца членамі НАТА, уключаючы Эстонію, Германію, Нідэрланды, Нарвегію, Іспанію, Вялікабрытанію і ЗША[1].

Зноскі