TRAPPIST-1

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Каардынаты: Sky map 23г 06х 29.383с, −05° 02′ 28.29″

TRAPPIST-1
Зорка
The ultracool dwarf star TRAPPIST-1 in the constellation of Aquarius.tif
На гэтай зорнай карце сузор'я Вадалея адзначана знаходжанне чырвонай ультрахалоднай карлікавай зоркі TRAPPIST-1. Нягледзячы на адносна невялікую адлегласць ад Зямлі, яна занадта слабая, каб яе было магчыма ўбачыць нават у невялікі тэлескоп.
Назіральныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Тып

адзіночная

Прамое ўзыходжанне

23гадз 06мін 29,28с

Схіленне

-° 05′ 02″

Адлегласць

39.5 ± 1.3 св. гадоў (12.1 ± 0.4 пк)[1]

Бачная зорная велічыня (V)

18,80[1]

Сузор’е

Вадалей

Астраметрыя
Паралакс (π)

82,6 ± 2,6 mas

Характарыстыкі
Спектральны клас

M8,0 ± 0,5[1]

Фізічныя характарыстыкі
Маса

0,08 ± 0,009[1] M

Радыус

0,114 ± 0,006[1] R

Узрост

500 млн[1] гадоў

Металічнасць

[Fe/H] = +0,04 ± 0,08

Вярчэнне

1,40 ± 0,05[1] сутак

TRAPPIST-1 (2MASS J23062928-0502285)[3] — адзіночная зорка ў сузор'і Вадалея. Знаходзіцца на адлегласці 39,5 св. г. ад Сонца. У 2016 годзе была адкрыта планетная сістэма, якая складаецца з трох планет. 22 лютага 2017 года было абвешчана аб адкрыцці яшчэ чатырох планет, з іх 3 — знаходзяцца ў зоне, прыдатнай для жыцця[4][5][6].

Характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

З'яўляецца чырвоным карлікам спектральнага класа M8 V[1]. Бачная зорная велічыня TRAPPIST-1 складае 18,8м, пры гэтым у інфрачырвоным святле яна значна ярчэй: у фільтры J яе бляск роўны 11,35m, K — 10,30m[2]. Радыус зоркі складае 0,114 радыуса Сонца, гэта значыць яна на 11% больш Юпітэра. Пры гэтым яе маса роўная 0,08 масы Сонца, або амаль 84 масам Юпітэра[1]. Паверхневая тэмпература ацэньваецца ў 2550 Кельвінаў[1]. Яе свяцільнасць прыкладна ў 1900 разоў менш свяцільнасці Сонца[1]. Зорка валодае даволі высокім уласным рухам.

Адкрыццё[правіць | правіць зыходнік]

У маі 2016 года група астраномаў з Бельгіі і ЗША на чале з Мікаэлем Жыёнам (фр.: Michaël Gillon) абвясціла[7] аб адкрыцці планетнай сістэмы ў халоднага цьмянага чырвонага карліка 2MASS J23062928-0502285 з дапамогай рабатызаванага 0,6-метровага тэлескопа TRAPPIST(руск.) бел. (TRAnsiting Planets and PlanetesImals Small Telescope), размешчанага ў абсерваторыі ESO Ла-Сілья(руск.) бел. ў Чылі[8]. Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў часопісе Nature[9]. Тры планеты былі выяўленыя транзітным метадам, таму па глыбіні зацьменняў быў вызначаны памер кожнай з планет.

Планетная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Сем адкрытых экзапланет сістэмы TRAPPIST-1 па памеры блізкія да памеру Зямлі[1]. Іх маса вымерана, і хутчэй за ўсё, планеты з'яўляюцца жалезна-каменнымі, як і планеты зямной групы ў Сонечнай сістэме. Перыяды абарачэння дзвюх унутраных планет вакол бацькоўскай зоркі адпаведна складаюць каля 1,51 і 2,42 сутак. Абедзве планеты, магчыма, з'яўляюцца гарачымі аналагамі Венеры[1]. Перыяд трэцяй планеты спачатку не быў вызначаны, і была выказана здагадка, што ён ляжыць у межах ад 4,6 да 72,8 сутак. Але 22 лютага, разам з адкрыццём іншых 4 планет, было ўстаноўлена, што яна абарочваецца за 4,049 сутак[10][11]. У населенай зоне знаходзяцца 3 з чатырох знойдзеных планет: e, f і g.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Галактычная даўгата 69.7127 (у правай частцы малюнка), галактычная шырата -56.6446 (у ніжняй частцы малюнка), адлегласць 39.5 св гадоў (побач з чацвёртай акружнасцю)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Зоркі сузор'я Вадалея