Перайсці да зместу

Tanki Online

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Tanki Online
Распрацоўшчык AlternativaGames
Дата выпуску 2009 год
Ліцэнзія Бясплатнае праграмнае забеспячэнне
Жанр аркадны сімулятар танка, MMOG
Тэхнічныя даныя
Платформа ПК, Android
Гульнявыя рухавікі

Графічны складнік Alternativa3D Сервер і сеткавы код кліента

Adobe Flash (да 2 снежня 2020)

HTML5 (з 2 верасня 2019)
Рэжымы гульні
Мовы інтэрфейсу англійская, армянская, іспанская, кітайская, нямецкая, партугальская, польская, руская, французская
Носьбіты Інтэрнэт і лічбавая дыстрыбуцыя
Сістэмныя
патрабаванні
Кіраванне Клавіятура, камп'ютарная мыш, тачскрын
tankionline.com

Tanki Online, таксама Танкі Анлайн — шматкарыстальніцкая браўзерная анлайн-гульня ў жанры аркаднага танкавага сімулятара. Выкарыстоўвае бізнес-мадэль free-to-play. Распрацавана кампаніяй AlternativaGames, выпушчана 4 чэрвеня 2009.

Гісторыя распрацоўкі[правіць | правіць зыходнік]

Гульня была прадстаўлена ў маі 2009 года на канферэнцыі КРГ 2009, дзе атрымала ўзнагароды «Лепшая гульня без выдаўца» і «Лепшая тэхналогія»[1][2][3]. «Tanki Online» прымяняе ўласны гульнявы рухавік кампаніі — Alternativa3D 8[4].

Выхад адбыўся ў тым жа годзе.

У 2013 і 2014 гадах праект станавіўся лаўрэатам «Прэміі Рунэту» ў намінацыі «народнае галасаванне»[5].

Лічыцца самай папулярнай гульнёй кампаніі-распрацоўшчыка[6], прыносячы 7 мільёнаў долараў гадавога даходу з 2 мільёнамі гульцоў у месяц (з якіх 90 % з Расіі)[7]. У 2013 годзе колькасць зарэгістраваных удзельнікаў у гульні дасягнула 20 мільёнаў, кожны дзень праходзіла каля 90 тысяч бітваў сумарнай працягласцю звыш 700 тысяч гульнявых гадзін, а максімальная колькасць гульцоў у анлайне склала 60 тысяч чалавек[8].

Далейшае развіццё[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне 2016 года з’явіліся новыя «Tanki Online» (названыя Tanki X), зробленыя тымі ж аўтарамі, аднак з выкарыстаннем рухавіка Unity замест уласнага. Праца над гульнёй пачалася ў сярэдзіне 2014 года. Новая гульня развівалася паралельна з браўзернай версіяй, аднак восенню 2019 года было заяўлена аб закрыцці праекта. Некаторыя магчымасці былі перанесены ў «Tanki Online».

Змена гульнявога рухавіка[правіць | правіць зыходнік]

З 12 верасня 2019 года ў сувязі са сканчэннем падтрымкі Adobe Flash асновай сервера і сеткавага кліента гульні стаў HTML5. У новай версіі быў абноўлены інтэрфейс і некаторыя іншыя візуальныя складнікі. На той момант значнай падтрымкі старой версіі гульні ўжо не было. У канцы 2021 года Flash-версія «Tanki Online» канчаткова перастала працаваць.

Гульнявы працэс[правіць | правіць зыходнік]

Гульнявы працэс «Tanki Online» мае шэраг паралеляў з вядомай класічнай гульнёй 1985 года Battle City. Аднак, у адрозненне ад Battle City, асновай гульнявога працэсу «Tanki Online» з’яўляецца сістэма PvP — гулец супраць гульца. Гульцы спаборнічаюць адзін з адным, а за кожны знішчаны танк саперніка залічваецца «фраг» і налічваюцца ачкі досведу.

У гульні прадугледжана некалькі рэжымаў баёў (у асноўным камандных), сістэма воінскіх званняў і мноства варыянтаў узбраення для танка. Замест таго, каб выбраць танк са спісу, гульцам прапануецца сабраць уласную машыну, спалучаючы зброю, корпус, ахоўныя модулі, дрон і дэкаратыўную фарбу, згодна свайму густу. Таксама ў гульні прысутнічаюць асаблівыя фарбы, якія могуць мяняць сваё становішча, мяняцца ў колеры і т.д. Яны ў баях самыя рэдкія.

Вызначыўшыся з дэталямі танка, гулец уступае ў бітвы з іншымі карыстальнікамі, дзе, акрамя ачкоў досведу, зарабляе гульнявую валюту — крышталі. Прасоўваючыся ўверх па кар’ернай лесвіцы, ён адкрывае доступ да новых купляў і паляпшэнняў прадметаў.

На полі бою падаюць скрынкі з прыпасамі, якія ўзмацняюць танк і паскараюць гульнявы працэс: павышэнне шкоды, павышэнне брані, паскарэнне і рамкамплект. Таксама на большасці гульнявых карт выпадае запас «ядзерная энергія», які, пры яго падборы гульцом, цалкам зараджае «Overdrive» танка — унікальную здольнасць корпуса, якая дапаможа прынесці перамогу. Пры жаданні гульцы могуць назапасіцца прыпасамі, купіўшы іх у гаражы за крышталі або атрымаўшы іх з кантэйнераў, і пазней выкарыстоўваць у бітвах. Таксама прысутнічаюць штодзённыя і штотыднёвыя заданні, якія даступныя са звання «Радавы», асаблівыя заданні, якія даступныя са звання «Штаб-сяржант», а так жа купля платнага — «Прэміум» — акаўнта, які падвойвае заробак крышталёў і зорак, якія неабходныя для праходжання «чэленджаў», і дае ў паўтара разы больш ачкоў досведу.

У гульні ёсць дзве валюты: крышталі і «танкоіны».

За крышталі можна палепшыць ўзбраенне ў гаражы, а таксама набыць прылады на гарматы і карпусы, дроны, абарону ад пэўных узбраенняў і прыпасы. Крышталі зарабляюцца за ўдзел у бітвах, праходжанне выпрабаванняў (баявы пропуск), адкрыццё тыднёвых, звычайных кантэйнераў і «ўльтракантэйнераў», адкрыццё «коінбоксаў», узяцце «залатой скрынкі», куплю за «танкоіны», выкарыстанне промакода, удзел у конкурсах ад распрацоўшчыкаў гульні.

За «танкоіны» можна набыць звычайныя кантэйнеры, «ультракантэйнеры», «коінбоксы», крышталі, камплекты тавараў, скіны, фарбы, змену нікнэйма гульца, кланавую ліцэнзію, «залатыя скрынкі». «Танкоіны» зарабляюцца за праходжанне «чэленджаў», адкрыццё «тыднёвых» кантэйнераў, адкрыццё «коінбоксаў», куплю за рэальныя грошы, выкарыстанне промакода, удзел у конкурсах ад распрацоўшчыкаў гульні.

Рэжымы гульні[правіць | правіць зыходнік]

У гульні прысутнічаюць два віды бітваў: матчмэйкінг і PRO-бітвы. Таксама па святах дадаюць спецыяльныя рэжымы.

Рэжымы матчмэйкінгу:

  • Камандны бой [TDM] — неабходна знішчаць супернікаў і абараняць саюзнікаў. Перамагае каманда, якая знішчыла больш за ўсё варожых танкаў.
  • Кантроль пунктаў [CP] — неабходна захопліваць варожыя і абараняць саюзныя стратэгічныя пункты на мапе. Перамагае каманда, якая зарабіла больш за ўсё ачкоў валодання пунктамі.
  • Захоп сцяга [CTF] — неабходна атакаваць базу супернікаў, прывезці іх сцяг на сваю базу і абараняць свой сцяг ад непрыяцеляў. Перамагае каманда, якая даставіла больш за ўсё сцягоў.
  • Штурм [ASL] — гуляючы за бок, што абараняецца, неабходна абараняць сваю базу ад нападаў суперніка. Гуляючы за бок, што атакаўе — даставіць свой сцяг на варожую базу. Перамагае каманда, якая зарабіла больш за ўсё ачкоў.
  • Рэгбі [RGB] — патрабуецца падхапіць мяч у цэнтры мапы і прывезці яго на базу суперніка. Перамагае каманда, якая забіла больш за ўсё мячоў.
  • Джагернаўт [TJR] — неабходна атакаваць варожага Джагернаўта і абараняць саюзнага. Перамагае каманда, якая знішчыла больш за ўсё варожых Джагернаўтаў. Джагернаўтам можа стаць любы з гульцоў.
  • Аблога [SGE] — неабходна ўтрымліваць кантроль над пунктам, не даючы суперніку наблізіцца да яе, і рушыць да новага пункта пасля захопу. Перамагае каманда, якая захапіла больш за ўсё пунктаў.

У матчмэйкінгу таксама прысутнічае кнопка «Хуткі бой», якая далучае гульца ў абраны выпадковым чынам камандны рэжым.

Рэжымы Pro-бітваў:

  • Кожны сам за сябе [DM]
  • Камандны бой [TDM]
  • Кантроль пунктаў [CP]
  • Захоп сцяга [CTF]
  • Штурм [ASL] толькі для ММ-версій мап
  • Рэгбі [RGB] толькі для ММ-версій мап, выключэнне — мапа «Стадыён»
  • Аблога [SGE] толькі для ММ-версій мап
  • Джагернаўт [TJR] не даступны для стварэння

Падчас святаў у матчмэйкінгу з’яўляецца адзін з трох Сола-Рэжымаў, так званы «Спецыяльны рэжым», які даступны па асобнай кнопцы на працягу абмежаванага часу:

  • Кожны сам за сябе [DM]
  • Сола-Джагернаўт [JGR]
  • Гонка ўзбраенняў [AR]

Сістэма званняў і развіцця[правіць | правіць зыходнік]

У гульні рэалізавана сістэма званняў, якія адкрываюць гульцу доступ да новых магчымасцяў: набыццё новага ўзбраення і паляпшэння ўжо наяўнага; набыццё прыпасаў; доступ да мап і гульнявых рэжымаў. Чарговае званне прысвойваецца гульцу аўтаматычна пры наборы пэўнай колькасці ачкоў досведу.

Баявы досвед налічваецца за знішчэнне танкаў суперніка (у тым ліку Джагернаўта), за лячэнне саюзных танкаў. У рэжыме «Захоп сцяга» — за дастаўку варожага сцяга або вяртанне саюзнага сцяга, у рэжыме «Кантроль пунктаў» — за захоп кантрольнага пункта або за вызваленне пункта, раней захопленага супернікам, у рэжыме «Штурм» — за дастаўку сцяга, у рэжыме «Рэгбі» — за дастаўку мяча, у рэжыме «Аблога» — за захоп кантрольнага пункта.

Калі гулец страціў сцяг/мяч у рэжымах «Захоп сцяга», «Штурм», «Рэгбі», але саюзны танк паспеў падабраць яго і даставіць, то ачкі досведу ўсё роўна залічваюцца. Таксама досвед налічваецца за дапамогу ў знішчэнні танка. Гэта значыць, калі гулец нанёс шкоду суперніку, а саюзнік яго знішчыў, то ачкі налічваюцца абодвум гульцам.

Гараж і мадыфікацыі танка[правіць | правіць зыходнік]

Купля тавараў у гаражы дазваляе гульцу павысіць баяздольнасць танка. Пры пераходзе ў гараж з бітвы гульцы могуць змяніць узбраенне прама ў баі.

Гарматы, карпусы і ахоўныя модулі маюць сем ступеняў паляпшэння, так званыя «Мадыфікацыі» (скарочана Mk), якія павялічваюць баявыя характарыстыкі ўзбраення. Наступная мадыфікацыя робіцца даступнай пры атрыманні пэўнага звання. Купля здзяйсняецца за крышталі. Таксама ўзбраенне можна паляпшаць, або «мікрапрапампоўваць», пакуль купля наступнай мадыфікацыі не зробіцца даступнай.

Таксама ў краме можна набыць камплекты (гармата + корпус + ахоўны модуль ад гарматы) лепшай мадыфікацыі, даступнай па званні, за «танкоіны». У некаторых выпадках — на некалькі званняў вышэй.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Новости видеоигр. КРИ 2009. Мир фантастики. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2016. Праверана 15 студзеня 2016.
  2. Александр Яковенко, Ричард Псмит (Андрей Ленский), Татьяна Оболенская. КРИ-2009. Аллея славы. «Лучшие компьютерные игры» (№7 (92) июль 2009). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2016. Праверана 15 студзеня 2016.
  3. Новости конференции. «КРИ 2009 завершилась!». Официальный сайт «КРИ» (20 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2011. Праверана 11 ліпеня 2011.
  4. {{{загаловак}}}. — 05 июня 2011. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2015.
  5. Объявлены лауреаты Премии Рунета 2014. Премия Рунета. Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2016. Праверана 26 чэрвеня 2015.
  6. Оксана Астафьева. Креативный бизнес-класс. Коммерсант.ru (30 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2016. Праверана 13 студзеня 2016.
  7. Юрий Митин, Михаил Хомич. Бизнес на гусеницах, или История успеха «Танки Онлайн». Коммерсант.ru (8 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2016. Праверана 13 студзеня 2016.
  8. В «Танках Онлайн» зарегистрировалось 20 миллионов пользователей. Страна игр журнал (9 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2017. Праверана 13 студзеня 2016.