Windows 10
Windows 10 — аперацыйная сістэма для персанальных камп'ютараў, якая распрацоўваецца карпарацыяй Microsoft у рамках сямейства Windows NT. Пасля Windows 8 сістэма атрымала нумар 10, абыходзячы 9. Сярод найбольш прыкметных вонкавых змяненняў значыцца вяртанне звыклага меню «Пуск», функцыя віртуальных працоўных сталоў і праца праграм Windows 8 у аконным рэжыме. Першая версія Windows 10 (build 9841) была выпушчаная 30 верасня 2014 года (для карпаратыўных кліентаў) і 1 кастрычніка 2014 года (для ўсіх астатніх). На прэс-брыфінгу 21 студзеня была анансаваная новая зборка, выпушчаная 23 студзеня. Рэліз Windows 10 адбыўся 29 ліпеня 2015 года ў 190 краінах і на 111 мовах. Выпуск Windows 10 плануюць правесці ў некалькі этапаў. Windows 10 будзе апошняй скрынкавай версіяй Windows, усе наступныя версіі будуць распаўсюджвацца выключна ў лічбавым выглядзе. На працягу першага года пасля выхаду сістэмы карыстальнікі змогуць бясплатна абнавіцца да Windows 10 на любой прыладзе пад кіраваннем афіцыйных версій Windows 7, Windows 8.1 і Windows Phone 8.1, адпаведным пэўным патрабаванням[1].
Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню кампанія Microsoft стварае версію аперацыйнай сістэмы сумесна з карыстальнікамі, улічваючы іх пажаданні і перавагі, на аснове даных папярэдняга тэсціравання. Праграма папярэдняй ацэнкі.
Windows 10 — адзіная АС для разнастайных прылад: камп'ютараў, планшэтаў, смартфонаў, Xbox One і іншых. Будуць даступныя адзіная платформа распрацоўкі і адзіны магазін універсальных праграм, сумяшчальных з усімі падтрымліваемымі прыладамі. Windows 10 будзе прадастаўляцца ў якасці паслугі з выпускам абнаўленняў на працягу падтрымкі прылады. Карыстальнікі настольнай версіі Windows 10 атрымаюць магчымасць ствараць некалькі працоўных сталоў і пераключацца паміж імі. Таксама з'явіцца галасавы памочнік Cortana для камп'ютараў і планшэтаў.