Перайсці да зместу

Termin X

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Termin X
Жанр Поп-рок
Альтэрнатыўны рок
Гады 2005-2008
2009-2011
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень Беларуская
Склад Кірыл Домніч
Зміцер Копаць
Кірыл Скарынін
Зміцер Васюк

Termin X — беларускі альтэрнатыўны рок-гурт з Мінска.

Гурт быў заснаваны ў 2005 годзе Кірылам Домнічам і Змітром Копацем. У 2006 і 2007 гадах удзельнічаў у конкурснай частцы фестываля «Басовішча». Першым запісам гурта стала песня «Згубіцца», якую музыкі прадставілі на партале Тузін Гітоў у 2006 годзе. У пачатку 2007 года гурт выдае першае інтэрнэт-дэма пад назвай «Закрэслі сваё імя», а летам выдае сінгл «Чароўны мур» (кавер на песню «Wonderwall» гурта Oasis; пераклад Сяргея Балахонава). Разам з выданнем новай песні гурт прыпыняе сваё існаванне (2008 год).

У 2009 годзе гурт уз'яднаўся, каб запісаць альбом, які выдаецца 27 красавіка 2010 года пад назвай «Што дае нам магчымасць дыхаць» і выкладваецца ў інтэрнэт для вольнага спампоўвання[1].

У 2011 годзе калектыў зноў спыняе сваё існаванне. У 2014 годзе, пасля смерці беларускай артысткі, тэле- і радыёвядучай Элеаноры Язерскай, былы фронтмэн Кірыл Домніч, каму апошняя была цёткай, прадставіў новую версію песні «Радыё-радыё», прысвёчаную памяці Язерскай[2].

  • «Закрэслі сваё імя» (дэма, 2007)
  • «Чароўны мур» (сінгл, 2007)
  • «Што дае нам магчымасць дыхаць» (альбом, 2010)[1][3]

Удзел у складанках

[правіць | правіць зыходнік]

Былыя ўдзельнікі

[правіць | правіць зыходнік]