Tesla Inc.
Tesla Motors | |
---|---|
Тып | For-Profit Corporation[d][6] |
Лістынг на біржы | NASDAQ: TSLA |
Заснаванне | 1 ліпеня 2003 |
Заснавальнікі | Martin Eberhard[d][7] і Marc Tarpenning[d][7] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | аўтамабільная прамысловасць, solar industry[d] і акумулятарная прамысловасць[d] |
Прадукцыя | невядома |
Уласны капітал |
|
Абарот | |
Аперацыйны прыбытак | |
Чысты прыбытак |
▼ $ -888. млн (2015 год, страта)[1] $ -294 млн. (2014 год, страта)[5] |
Актывы |
|
Капіталізацыя |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Даччыныя кампаніі | SolarCity[8][12][…] і Tesla Grohmann Automation[d] |
Сайт | tesla.com (англ.) |
Tesla Inc. (раней Tesla Motors) — амерыканская аўтамабільная кампанія з Крэмніевай даліны, арыентаваная на вытворчасць электрамабіляў. Названа ў гонар сусветна вядомага электратэхніка і фізіка Ніколы Теслы.
Мадэльны шэраг
[правіць | правіць зыходнік]Tesla Model S
[правіць | правіць зыходнік]Канцэпт аўтамабіля прадставілі 26 сакавіка 2009 года ў горадзе Хотарн, Каліфорнія.
Пастаўкі аўтамабіляў у ЗША пачаліся 22 чэрвеня 2012 года.[13] Стартавы кошт пачынаецца ад 75750 долараў у ЗША.
Tesla Model X
[правіць | правіць зыходнік]9 лютага 2012 года кампанія прадставіла прататып новай мадэлі — красовер пад назвай Tesla Model X.
У 1-м квартале 2016 года было прададзена 2400 Tesla Model X.[14]
Tesla Model 3
[правіць | правіць зыходнік]Model 3 першапачаткова мела назвы Model E і «BlueStar», новую назву анансавалі 15 ліпеня 2014 года.[15]
Марцін Эберхард 30 ліпеня 2007 паведаміў, што аўтамабіль будзе ў продажы да 2012 года. Называўся кошт у межах 30000 долараў. Але запуск перанеслі на 2017 год, кошт паднялі да 35000 долараў ЗША.[16]
Мадэль была прадстаўлена 1 красавіка 2016 года.
Tesla Model Y
[правіць | правіць зыходнік]Красовер сярэдняга класа, прадстаўлены ў сакавіку 2019 года. Вытворчасць пачалася ў студзені 2020, пастаўкі кліентам — 13 сакавіка 2020 года.
Знятыя з вытворчасці
[правіць | правіць зыходнік]Tesla Roadster
[правіць | правіць зыходнік]Tesla Roadster — спартыўны электрамабіль, першы аўтамабіль кампаніі. Афіцыйная прзентацыя адбылася 19 ліпеня 2006 года ў горадзе Санта-Моніка, Каліфорнія.
Гэтая мадэль была ў продажы да 2012 года[17].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Кампанія Tesla (заснаваная як Tesla Motors) была зарэгістравана 1 ліпеня 2003 года Марцінам Эберхардам і Маркам Тарпенінгам. У лютым 2004 года трое заснавальнікаў прыцягнулі інвестыцыі ў памеры 7,5 млн долараў ЗША, пры гэтым Ілон Маск унёс 6,5 млн долараў. Маск стаў старшынёй савета дырэктараў і прызначыў Эберхарда генеральным дырэктарам.[18]
Прататыпы першага аўтамабіля Tesla былі афіцыйна прадстаўлены публіцы 19 ліпеня 2006 года ў Санта-Моніцы (Каліфорнія).[19]
У 2006 годзе Маску ўдалося прыцягнуць 100 млн долараў. У выніку Tesla пачала вытворчасць сваёй першай мадэлі Roadster у 2008 годзе.[20]
У студзені 2010 года Tesla атрымала ад Міністэрства энергетыкі ЗША пазыку ў памеры 465 мільёнаў долараў, якую кампанія пагасіла ў 2013 годзе.[21]
У траўні 2010 года Tesla пачала будаўніцтва фабрыкі ў Фрымонце (Каліфорнія) для вытворчасці Model S.[22]
29 чэрвеня 2010 года Tesla пачала першаснае публічнае размяшчэнне акцый (IPO) на NASDAQ і прыцягнула 226 мільёнаў долараў, стаўшы першай амерыканскай аўтамабільнай кампаніяй, якая ажыццявіла IPO, пасля Ford Motor у 1956 годзе.[23]
У чэрвені 2012 года Tesla пачала вытворчасць свайго другога аўтамабіля - Model S. У ліпені 2017 года Tesla пачала прадаваць седан Model 3.[24]
14 сакавіка 2019 года быў прадстаўлены новы электрамабіль Tesla Model Y.[25]
У студзені 2020 года капіталізацыя кампаніі ўпершыню перавысіла 100 мільярдаў долараў[26].
10 сакавіка 2020 года быў выраблены мільённы электрамабіль маркі. Юбілейным стаў красовер Model Y чырвонага колеру[27].
У лістападзе 2020 года Tesla, Uber і яшчэ 26 амерыканскіх кампаній заснавалі арганізацыю Zero Emission Transport Association (ZETA), якая будзе лабіраваць павелічэнне колькасці электрамабіляў у ЗША.[28]
25 кастрычніка 2021 года капіталізацыя кампаніі перавысіла 1 трлн долараў.[29]
Вытворчасць
[правіць | правіць зыходнік]Tesla Factory (Фрымант, Каліфорнія, ЗША)
[правіць | правіць зыходнік]Прадукцыя:
- Tesla Model S (з 2012 года) і Tesla Model X (з канца 2015 года) — магутнасць да 100 000 адз. у год.
- Tesla Model 3 (з 2017 года) і Tesla Model Y (з 2020 года) — магутнасць да 550 000 у год.
Агульная магутнасць — 650 тысяч машын у год.
Tesla Gigafactory 1 (Невада, ЗША)
[правіць | правіць зыходнік]Гігафабрыка была ўзведзена на тэрыторыі плошчай каля 12 мільёнаў квадратных метраў на ўсход ад Рына, у паўночнай Невадзе. Будаўніцтва пачалося летам 2014 года, а ў канцы 2016 года стартавала першая чарга вытворчасці элементаў і акумулятараў. У праектаванні фабрыкі таксама актыўна ўдзельнічаў Panasonic, які ўвайшоў у якасці партнёра ў кіраванне новым заводам.
Ажыццяўляе вытворчасць літый-іённых акумулятараў, назапашвальнікаў энергіі і прывадаў. Таксама тут знаходзіцца доследна-прамысловая пляцоўка па распрацоўцы Tesla Semi.
Пачатак дзейнасці | 2016 |
---|---|
Лакацыя | акруга Сторы, штат Невада, ЗША |
Агульная плошча | 11 590 000 кв. м. |
Колькасць супрацоўнікаў | 7000 |
Вытворчая магутнасць | каля 70 ГВтг у год |
Прадукцыя | ячэйкі тыпу 21700 |
Tesla Gigafactory 2 (Нью-Ёрк, ЗША)
[правіць | правіць зыходнік]Вырабляе сонечныя батарэі і назапашвальнікі энергіі.
Tesla Gigafactory 3 (Шанхай, КНР)
[правіць | правіць зыходнік]Выпускае Tesla Model 3 (з канца 2019 года) і Tesla Model Y (са снежня 2020 года). Магутнасць — больш 750 000 машын у год.
Tesla Gigafactory 4 (Брандэнбург, Германія)
[правіць | правіць зыходнік]Выпускае Tesla Model Y. Вытворчасць пачалася ў сакавіку 2022 года. У чэрвені тэмпы вытворчасці дасягнулі адзнакі ў 1000 адзінак у месяц. Магутнасць ацэньваецца ў больш чым 250 000 машын штогод.
Tesla Gigafactory 5 (Остын, Тэхас)
[правіць | правіць зыходнік]Выпускае Tesla Model Y (магутнасць — звыш 250 000 машын у год). Таксама плануецца, што тут будуць выпускацца пікапы Cybertruck, але іх запуск адкладзены на 2023 год.
Зноскі
- ↑ а б в Tesla Motors. Tesla Motors, Inc. – Fourth Quarter & Full Year 2015 Update (PDF)(недаступная спасылка). Tesla Motors (10 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2016. Праверана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Tesla Motors, Inc. – Fourth Quarter & Full Year 2013 Shareholder Letter(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2014. Праверана 12 студзеня 2022.
- ↑ Tesla Motors, Inc.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2013. Праверана 11 снежня 2016.
- ↑ Tesla Motors, Inc. (TSLA) Income Statement - NASDAQ.com
- ↑ TSLA Annual Income Statement - Tesla Motors Inc. Annual Financials
- ↑ Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
- ↑ а б https://www.wired.com/2009/06/tesla-founder/
- ↑ а б Tesla 2017 Form 10-K — 2018.
- ↑ а б Tesla Annual Report 2021 SEC 10-K
- ↑ Forbes Tesla (TSLA) Stock Key Data
- ↑ Tesla Annual Report 2023 SEC 10-K — 2024.
- ↑ https://www.sec.gov/Archives/edgar/data/1318605/000119312516697498/d241192ds4.htm
- ↑ Model S Deliveries have begun(недаступная спасылка).(недаступная спасылка)
- ↑ Tesla Delivers 14,820 Vehicles in Q1 2016; On Track for Full-Year Delivery Guidance . MarketWired.com.
- ↑ Confirmed: Our Gen III car, due out after Model X, will be named Model 3. .
- ↑ Farewell Roadster: Tesla Will Stop Taking Orders for its Iconic EV in Two Months . Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2012. Праверана 11 снежня 2016.
- ↑ History of Tesla: Timeline and Facts . thestreet.com. Праверана 20 снежня 2021.
- ↑ Zero to 60 in 4 Seconds, Totally From Revving Batteries . nytimes.com. Праверана 20 снежня 2021.
- ↑ Electric Car Evolution . cleantechnica.com. Праверана 20 снежня 2021.
- ↑ Tesla gets loan approval from US Department of Energy . tesla.com. Праверана 20 снежня 2021.
- ↑ Idle Fremont Plant Gears Up for Tesla . wsj.com. Праверана 20 снежня 2021.
- ↑ Growth Of Tesla Guide . comparebrokers.co. Праверана 20 снежня 2021.
- ↑ Everything you need to know about Tesla Model 3, which is starting production . theverge.com. Праверана 20 снежня 2021.
- ↑ Tesla unveils Model Y electric SUV with 300 miles range and 7-seats . electrek.co. Праверана 20 снежня 2021.
- ↑ Tesla Surges Past $100 Billion Market Value, Eclipsing VW (англ.). Bloomberg (22 студзеня 2020). Праверана 24 студзеня 2020.
- ↑ Tesla Model Y Becomes 1,000,000th Car Produced By Tesla (англ.). insideevs.com (10 сакавіка 2020). Праверана 12 сакавіка 2020.
- ↑ Clean Transportation Leaders Launch Zero Emission Transportation Association . prnewswire.com. Праверана 20 снежня 2021.
- ↑ Tesla breaks $1tn valuation barrier after Hertz orders 100,000 vehicles . theguardian.com. Праверана 20 снежня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Mark Kane. Tesla Production Sites By Model Assignment, Capacity: July 2022 (англ.). insideevs.com (21 ліпеня 2022). Праверана 24 ліпеня 2022.
- Francesco Barontini. La Gigafactory Nevada: dove nascono le batterie Tesla (італ.). it.motor1.com (17 снежня 2021). Праверана 21 верасня 2022.