The Cardigans

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
The Cardigans
TheCardigans.jpg
Асноўная інфармацыя
Жанры поп-рок
инди-рок
альтернативный рок
инди-поп[1]
Краіны
Адкуль Ёнчэпінг
Лэйблы MCA Inc.[d], Entertainment One Music[d], Mercury Records[d], Minty Fresh[d], Universal Music Group і Stockholm Records[d]
Склад
cardigans.com
Commons-logo.svg The Cardigans на Вікісховішчы

The Cardigans (у перакладзе з англ. — «кардыганы») — шведскі музычны калектыў, створаны ў Ёнчэпінгу ў 1992. Стыль каманды змяняўся ад альбома да альбома, ад ранніх эксперыментаў у інды-рок, поп-музыкі ў духу 60-х і да больш уласцівага ім року.

Кожны з іх запісаў адкрываў новыя прасторы і прыцягваў увагу новай аўдыторыі.

Дэбютны альбом Emmerdale (1994) даў ім трывалы падмурак на радзіме, на іх звярнулі ўвагу і за мяжой, асабліва ў Японіі. Другі альбом Life («Жыццё») (1995) з сінглам «Carnival» («Карнавал») стаў прарыўным, яны атрымалі яшчэ больш увагі з боку слухачоў і крытыкаў, і, нарэшце, у 1996 выйшаў First Band on the Moon з хітом, які прагрымеў на ўвесь свет, «Lovefool» («Каханне−падман»), а ўключэнне яго ў саўндтрэк да фільма «Рамэа + Джульета» яшчэ больш замацавала яго папулярнасць. Шмат хто лічылі гурт аднадзённым, але гэтыя здагадкі былі развеяныя міжнародным поспехам «My Favourite Game» («Мая любімая гульня») і «Erase/Rewind» («Сцерці і пераматаць») з альбома Gran Turismo (1998), найбольш блізкага да поп-музыкі, а таксама наступны за ім Long Gone Before Daylight («Зніклы задоўга да світання») (2003).

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Петэр Свенсан (шведск.: Peter Svensson) — гітара
  • Магнус Свенінгсан (шведск.: Magnus Sveningsson) — бас-гітара
  • Бенгт Лагерберг (шведск.: Bengt Lagerberg) — ударныя
  • Ларс-Улаф «Ласэ» Юхансан (шведск.: Lars-Olof Johansson) — вакал і гітара
  • Ніна Персан (шведск.: Nina Persson) — вакал

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Петэр Свенсан і Магнус Свенінгсан, якія гралі дагэтуль у хэві-метал калектывах, стварылі гурт у кастрычніку 1992 года, пазней да іх далучыліся астатнія ўдзельнікі[2]. Жывучы разам у невялікай кватэрцы яны запісалі дэма, якое патрапіла ў рукі прадзюсара Тура Юхансана, які запрасіў іх на студыю ў Мальмё. У 1994 у Швецыі і Японіі выйшаў іх дэбютны альбом Emmerdale (перавыданне альбома зроблена ў 1997). Песня «Rise & Shine» трапіла на радыё, а альбом быў прызнаны лепшым альбомам 1994 года па выніках галасавання, якое праводзілася часопісам «Slitz» (па зместу аналагічны больш вядомаму FHM).

Рэшту 1994 гурт правёў у туры па Еўропе, таксама вялася праца над альбомам Life, выпушчаным у свет у 1995. Гэты альбом прынёс ім міжнародную славу, асабліва дзякуючы сінглу «Lovefool», ён стаў плацінавым ў Японіі (прададзена больш за мільён копій) і залатым у ЗША. У 1996 ён выдадзены лэйблам Minty Fresh ў ЗША, але змест гэтай версіі трохі адрозніваўся: у яго былі змешчаны лепшыя песні з двух першых альбомаў. Альбом Life паказаў рух гурта ў бок авангарду, асабліва ў плане аранжыровак і паліграфіі. Сінгл «Lovefool» быў паказаны на MTV у канцы 1990-х гадоў, кліп на песню ўтрымліваў урыўкі з фільма «Рамэа + Джульета». Ён таксама ўвайшоў у саўндтрэк фільма «Жорсткія гульні».

У 1997 годзе гурт з’явіўся ў эпізодзе серыяла «Беверлі-Хілз, 90210» ў якасці музыкаў на выпускным вечары. Гурт выканаў сінглы «Lovefool» і «Been It». Гурт таксама запрасілі выступіць у фільме пра Джэймса Бонда «Заўтра не памрэ ніколі», але яны адхілілі прапанову з-за вялікай загружанасці. Пазней Персан назвала сваё рашэнне адной з самых вялікіх памылак у яе жыцці[3].

Пасля поспеху альбома Life The Cardigans падпісваюць кантракт з Mercury Records, па якому ў 1996 выпускаюць альбом First Band on the Moon. Музыка гурта становіцца больш складанай і загадкавай, у тэкстах з’яўляюцца меланхалічныя тэмы. Песня «Lovefool» становіцца сусветным хітом, асабліва ў ЗША і Японіі, дзе альбом становіцца плацінавым усяго за 3 тыдні. Шмат крытыкаў прылічвалі гурт да салодкага софт-попу дзякуючы «Lovefool», якая, хоць і дапамагла стаць альбому залатым у Амерыцы, моцна адрознівалася ад усяго альбома.

Ніна Персан на канцэрце

Gran Turismo, які выйшаў у 1998, радыкальна адрозніваецца ад папярэдняй творчасці гурта. На мінімалістычна дэпрэсіўнае і, часам, агрэсіўнае гучанне альбома аказала ўплыў захапленне Петэра трып-хопам. У адрозненне ад ранніх работ гурта, якія маюць аналагавае рэтра-гучанне, Gran Turismo быў запісаны пры дапамозе праграмы Pro Tools з выкарыстаннем сэмплаў і драм-машын. Відэакліп да хіта «My Favourite Game», у якім Ніна неналежным чынам вядзе машыну і ў выніку аўтамабільнай аварыі ў канцы разбіваецца, быў забаронены да паказу на шматлікіх тэлеканалах. Існуе некалькі версій кліпа — ў адной з версій была нават паказаная яе адарваная галава. Пасля запісу альбома гурт часова пакінуў басіст Магнус Свенінгсан, і ў сусветнае турнэ The Cardigans адправіліся без яго.

Далей рушыла доўгае маўчанне калектыву, падчас якога яго члены заняліся сольнымі праектамі. У тым жа годзе была выпушчана кампіляцыя рэдкіх, менш папулярных (B-sides) кампазіцый The Other Side of the Moon, прычым толькі на тэрыторыі Японіі і Аўстраліі.

Падчас перапынку Ніна Персан выпусціла альбом у рамках уласнага праекта A Camp, песні ў якім мелі такое ж сумнае ўтрыманне, але на фоне больш рытмічнай музыкі. The Cardigans пераспявалі песню Talking Heads «Burning Down the House» у дуэце з Томам Джонсам, якая ўвайшла ў яго альбом Reload, Петэр Свенсан працаваў над праектам Paus разам з Юакімам Бергам (англ.: Joakim Berg) з KentKent, а Магнус Свенінгсан запісваўся пад псеўданімам Righteous Boy.

The Cardigans вярнуліся на сцэну ў 2003 з альбомам Long Gone Before Daylight, у цэлым больш спакойным, амаль акустычным, заснаваным на лірыцы Ніны, праца над якім вялася без удзелу іх пастаяннага прадзюсара Туры Юхансана. Long Gone Before Daylight стаў адным з самых прадаваных альбомаў Швецыі ў 2003 з продажамі больш за 120 000 асобнікаў (двойчы плацінавы). У кастрычніку 2005 калектыў выпусціў свой шосты альбом Extra Super Gravity, які першапачаткова планавалі запісаць у духу папярэдняга, аднак у працэсе запісу гурт вырашыў зноў працаваць з Туры Юхансанам, што паўплывала на канчатковы вынік, — гук альбома набыў больш агрэсіўны характар. Extra Super Gravity дайшоў да першага месца ў шведскім хіт-парадзе і на дадзены момант мае больш за 40 тысяч прададзеных копій. Пасля турнэ ў падтрымку альбома гурт узяў перапынак у дзейнасці, на працягу якога выйшаў зборнік хітоў The Cardigans — Best Of, ўдзельнікі гурта займаліся сольнымі праектамі і іншай дзейнасцю па-за гуртом. Ніна Персан і гурт A Camp выпусцілі другі альбом. Ларс Олаф-Бенгт Ёхансан і Ланерберг сталі ўдзельнікамі гурта Brothers Of End, які на дадзены момант выпусціў два альбома: The End і Mount Inside.

У 2012 годзе гурт The Cardigans аб’ядналася, каб адправіцца ў тур па Еўропе і Азіі, прысвечаны іх альбому Gran Turismo 1999 года выпуску. Гітарыст гурта Петэр Свенсан не далучыўся да туру па сямейных абставінах. Месца Петэра Свенсана заняў шведскі музыкант Оскар Хумблеба, вядомы пад псеўданімам Motoboy. У канчатковым рахунку гурт вярнуўся з канцэртамі ў Лундзе і Капенгагене, а затым выступіў ў Польшчы, Фінляндыі, Расіі, Інданезіі, Тайвані і Японіі, а запланаваны канцэрт у Ізраілі быў адменены прамоўтэрам[4].

Гастролі аднавіліся ў канцы 2013 года з канцэртамі ў Японіі, Кітаі і Расіі, а затым у 2015 годзе, рушылі ўслед яшчэ некалькі канцэртаў у Паўднёвай Карэі, Еўропе і Паўднёвай Амерыцы. Адзінае запланаванае выступленне гурта на 2016 год адбылося 29 ліпеня ў Qstock (Оулу, Фінляндыя)[5]. У 2017 годзе яны выступілі ў Стакгольме ў Турку, Фінляндыя, і на фестывалі Yammatovo 3 у Харватыі.

У чэрвені 2018 года гурт абвясціў аб сваім адзіным жывым канцэрце ў гэтым годзе: чатырохдзённым турнэ па Вялікабрытаніі ў снежні, прысвечаным 20-годдзю Gran Turismo[6].  

Спіс канцэртаў у рамках тура Gran Turismo 2012[правіць | правіць зыходнік]

6 чэрвеня — Канцэртная зала Mejeriet (Лунд, Швецыя)8 чэрвеня — Парк забаў Tivoli, Капенгаген (Данія)15 чэрвеня — Фестываль Hulfstred (Хультсфрэд, Швецыя)6 ліпеня — Фестываль open’er (Гдыня, Польшча)7 ліпеня — Фестываль Ruisrock (Турку, Фінляндыя)11 ліпеня — Канцэртная зала Stadium-Live (Масква, Расія)19 ліпеня — Фестываль Bukta Open Air (Тромсё, Нарвегія)14 жніўня — Канцэртная зала Jakarta Tennis indoor Senayan (Джакарта, Інданезія)16 жніўня — Выставачная зала TWTC Nangang (Тайбэй, Тайвань)18 жніўня — Фестываль Summer Sonic, Maishima (Осака, Японія)19 жніўня — Фестываль Summer Sonic, QVC Marine Field (Токіа, Японія)

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Студыйныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • Emmerdale (1994) SWE #29 (паўторна выдадзены ў ЗША ў 1999)
  • Life (1995) SWE #20 UK #51 (паўторна выдадзены ў ЗША ў 1996)
  • First Band on the Moon (1996) SWE #2 UK #18 US #35
  • Gran Turismo (1998) SWE #1 UK #8 US #151
  • Long Gone Before Daylight (2003) SWE #1 UK #47 (паўторна выдадзены ў ЗША ў 2004)
  • Extra Super Gravity — (2005) SWE #1 UK #78

Кампіляцыі[правіць | правіць зыходнік]

  • The Other Side of the Moon (1997) — B-side і рэдкія кампазіцыі, выдадзена толькі ў Японіі і Аўстраліі
  • Best Of (2008)

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

Год Сінгл UK SWE
1994 «Rise & Shine»[7] # 29 # -
1994 «Black Letter Day»[8] # Не выдаваўся # -
1994 «Sick & Tired» # 34 # -
1995 «Carnival» # 35 # -
1995 «Hey! Get Out Of My Way»[9] # - # -
1996 «Lovefool»[10] # 2 # 15
1996 «Been It»[11] # 56 # -
1996 «Your New Cuckoo»[12] # 35 # -
1998 «My Favourite Game» # 14 # 3
1999 «Erase/Rewind» # 7 # 12
1999 «Hanging Around» # 17 # -
1999 «Junk Of The Hearts» # - # -
1999 «Burning Down The House (Tom Jones Feat. The Cardigans)» # 7 # 2
2003 «For What It’s Worth» # 31 # 8
2003 «You’re The Storm» # 71 # 10
2003 «Live And Learn» # - # -
2005 «I Need Some Fine Wine And You, You Need To Be Nicer» # 59 # 3
2006 «Don’t Blame Your Daughter (Diamonds)» # - # 49

Зноскі

  1. The Cardigans, Allmusic.
  2. Sveningsson, Magnus The Cardigans official website: Ask the Band.
  3. Ryan, Gary Does Rock ‘N’ Roll Kill Braincells? We put The Cardigans’ Nina Persson to the test. NME (1 снежня 2018).
  4. Cardigans - MAYDAY MAYDAY! The Tel Aviv show on august 4.... Facebook (18 ліпеня 2012).
  5. Qstock 2016 Oulu Line-up, Photos & Videos Jul 2016 – Songkick (29 ліпеня 2016).
  6. Trendell, Andrew The Cardigans announce 20th anniversary UK tour for ‘Gran Turismo’. NME (19 чэрвеня 2018).
  7. Выдадзены ў Швецыі, перазапісаны і перавыдадзены для Швецыі, Японіі і Вялікабрытаніі ў 1995, для Еўропы ў 1996
  8. Выдадзены ў Швецыі і Японіі
  9. Выдадзены ў Японіі і Еўропе
  10. Перавыдадзены ва ўсім свеце ў 1997
  11. Выдадзены ў Еўропе і Аўстраліі, у 1997 выдадзены ў ЗША
  12. Выдадзены ў Японіі, перавыдадзены ў Еўропе і Аўстраліі ў 1997

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]