The Stokes

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
The Stokes
Жанры поп-рок
Краіны
stokes.ru (руск.)

«The Stokes»беларускі рок-гурт, які працуе ў стылістыцы поп-рок.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны ў 1996 годзе ў Наваполацку на чале з Аляксеем «Стоксам» Смаляковым (вакал, гітара, песні), неўзабаве пасля гэтага пераехаў у Мінск. Першапачаткова выконваў песні на англійскай мове, а агульнае гучанне было з моцнай прымешкай хард-рока. Дэбютны альбом «No Escape» (1999) быў спрадзюсаваны гітарыстам Віктарам Смольскім («Rage») і з яго дапамогай выпушчаны ў Германіі.

У 2000 годзе гурт перайшоў на рускамоўны поп-рок. У той перыяд сфармаваўся наступны склад: Аляксей «Стокс» Смалякоў (вакал, гітара, песні), Кірыл Сенін (бас-гітара; экс-«Beauty By Mistake»), Руслан Парфёнаў (клавішныя; экс-«Мясцовы час»), Юрый Велюга (ударныя).

У пачатку 2006 года калектыў пераехаў у Маскву, у сувязі з чым месца за барабанамі да канца года заняў Аляксандр Гранчык (ударныя; экс-«Beauty By Mistake», Аляксандр Саладуха). У гэтым складзе ў Маскве быў запісаны другі студыйны альбом «Не замерзай».

Самыя вядомыя кампазіцыі: «Между Минском и Римом», «Еже один раз», «Под куполом небес», «Научи меня».

Удзел у фестывалях[правіць | правіць зыходнік]

  • «Рок за Бобров» (Бабруйск, 2005, 2007);
  • «Musicfest Лужники» (Масква, Расія, 2006);
  • «Музыка Москва» (Масква, Расія, 2006);
  • «Движение» (Самара, Расія, 2006);
  • «Happy Birthday, Москва» (Масква, Расія, 2007).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • «Найлепшы дэбют» на «Рок-каранацыі 1996» (Мінск, Беларусь);
  • гран-пры на конкурсе «Рок-дом» (Масква, Расія, 2006).
  • узнагароды «Experty.by»: трапленне альбома «Не замерзай» у топ-10 паводле версіі «Experty.by» па выніках 2008.[1]

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «No Escape» (альбом, CD, 1999).
  • «Между Минском и Римом» (максі-сінгл, CD, 2003).
  • «Стокс» (максі-сінгл, CD, 2004).
  • «Live 2005» (канцэрт, CD, 2005).
  • «Не замерзай» (альбом, CD, 2008).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. The Stokes (Стокс) (руск.). Experty.by.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Д. Безкоровайный. Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі. — Мн., 2008.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]