Аляксандр Антонавіч Саладуха
Аляксандр Антонавіч Саладуха | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Аляксандр Антонавіч Саладуха |
Дата нараджэння | 18 студзеня 1959 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак |
Інструменты | вакал |
Жанры |
Поп-музыка Шансон |
Лэйблы | TON-Records, Vigma, Sony Music Entertainment, Монолит Рекордс |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
soloduha.by | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Антонавіч Саладуха (18 студзеня 1959, Каменка, Сергіева-Пасадскі раён, Маскоўская вобласць, РСФСР, СССР) — савецкі, беларускі і расійскі спявак, выканаўца папулярнага рэпертуара. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2018).[1]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1982 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. Працаваў лекарам, удзельнічаў у мастацкай самадзейнасці.
Пазней — саліст эстраднага аркестра ДК Белсавпрофа.
З 1987 года — саліст Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі.
1989 год — пачата праца салістам тэатра песні Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча.
1991 год — пачатак сольнай кар’еры, выступ з гуртам «Карусель». Песні: на рускай і беларускай мовах, стылістыка: шлягерная песня. Бярэ ўдзел у тэле- і радыёперадачах, выступае з канцэртамі ў краінах СНД.
У 1995 годзе прыехаў у Расію. Выйшаў альбом «Здравствуй, чужая милая». На аднайменны хіт, які з’яўляецца рэмейкам быў зняты кліп, што патрапіў у праграму «Добрай раніцы, краіна!». Але неўзабаве Саладуха вярнуўся ў Мінск[2].
У канцы 1990-х спявак ізноў з’явіўся ў Расіі і пачаў супрацоўнічаць з Аляксандрам Марозавым . У кастрычніку 1999 года быў зняты кліп на песню «Каліна». Ратацыя на расійскіх тэлеканалах, у тым ліку на «Расіі-1» («Добрай раніцы, краіна!»).
3 ліпеня 2000 года выйшаў альбом «Калина, калина», які меў добры попыт у Расіі. Але ўжо 8 ліпеня Саладуха зноў з’ехаў у Беларусь[3]. Песні «Калина», «Обнимала, не любила» і «Плыть, плыть, плыть» перайшлі ў рэпертуар братоў Радчанка .
У 2005 годзе — прэзентацыя альбома «Сотні кіламетраў да кахання» (увайшлі кампазіцыі мінулых гадоў і новыя песні). Песня «Вінаград» патрапіла ў ратацыю «Дарожнага радыё ».
20 верасня 2007 года у Віцебскім летнім амфітэатры адбыўся сольны канцэрт (соты канцэрт у рамках тура па гарадах Беларусі ў падтрымку альбома ў 2007 году) Аляксандра Саладухи «Сотни километров до любви», прысвечаны 20-гадоваму юбілею канцэртнай дзейнасці артыста.[4]
У 2009 годзе на ўрачыстай цырымоніі, арганізаванай мэрам Вітаўтасам Грубляўскасэм, узнагароджаны званнем ганаровага жыхара горада Клайпеда.
У 2010 годзе выйшаў альбом «Ты для меня сбылась» з кліпам на загалоўную кампазіцыю.
У 2011 годзе выйшаў фільм пра Аляксандра Саладуху «Дочкі маёй вочы». У кадры фільма патрапіў Стас Міхайлаў , які таксама супрацоўнічаў з Саладухай як аўтар (песні «Табе, каханая»)[5]. У тым жа годзе Саладуха зноў прыехаў у Расію і запісаў альбом. 11 лістапада ён быў выпушчаны.
Альбом быў сустрэты змяшанай рэцэнзіяй Іллі Маліноўскага, які адзначыў, што хітоў накшталт «Чужой мілай» і «Вінаграда» на дыску няма. Матэрыял занадта падобны на песні з папярэдніх альбомаў. Станоўча ахарактарызаваў музыку (акрамя песні Міхайлава) і аранжоўкі: «Настолькі непрадказальныя музычныя хады мог напісаць толькі адзін з самых знакамітых кампазітараў краіны» (беларускі кампазітар Алег Елісеенкаў). Крытыцы падвергліся тэксты песень. Паводле меркавання Маліноўскага, яны самыя тыповыя, але шчырае і нават наіўнае выкананне Саладухі уносіць у іх вызначаны сэнс. Вельмі негатыўна журналіст адгукнуўся пра тэкст песні «Памяці У. Мулявіна». Тое, што гэты тэкст быў паказаны як народны, паводле меркавання Маліноўскага, азначае, што аўтар проста «схаваўся» «з-за сораму» за сваю бясталентнасць[6].
Аляксандр Саладуха працуе над новым альбомам, выпуск якога быў запланаваны на 2014 год. Працоўная назва — «Я кахаю жанчын і дзяцей». Загалоўная кампазіцыя ўжо ў 2012 годзе патрапіла на «Рускае Радыё»[7].
У 2014 годзе Аляксандр Саладуха даў сольны канцэрт на «Мінск-Арэне», самай вялікай пляцоўцы ў Беларусі.
У жніўні 2022 года спявак прэзентаваў новы хіт «За агронома», прысвечаны працаўнікам аграпрамысловага комплексу. Песню высока ацаніў міністр сельскай гаспадаркі Беларусі Ігар Брыло, назваўшы яе гімнам уборачнай кампаніі.[8]
Найбольш вядомыя песні
[правіць | правіць зыходнік]- «Здравствуй, чужая милая» (муз. Эдуарда Ханка, сл. Л. Татаранка)
- «Калина» (муз. А. Марозава, сл. А. Папярэчнага)
- «Виноград» (муз. М. Алейнікава, сл. У. Кубышкіна )[4]
- «Неровный брак» (муз. Алега Елісеенкава, сл. Н. Трэцьякава)
- «Карусель» (сл. Ю Курчонак)
- «Цукар» (муз. М. Алейнікова, сл. В. Чадзюка)
Фестывалі
[правіць | правіць зыходнік]- Рэспубліканскі фестываль папулярнай музыкі «Наваполацк» (1987)
- Міжнародны фэст мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2009)[9]
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- лаўрэат «Песні года Украіны 2004» (з песняй «Здравствуй, чужая милая»),
- заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2018)[10].
- юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі» (2022)[11].
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Здравствуй, чужая милая[12] («Vigma», 1996, перавыд. «Класік-компані», Расія, 2003):
- Посвящение женщине («Маналіт», Расія, 1997):
- Калина, калина… («Sony Music Entertainment», USA, 2000):
- Одинокий («TON-Records», 2002):
- «Лучшие песни» («Vigma», 2003)
- «Сотни километров до любви» («Vigma», 2005)
- «Любить тебя, родная» (2006)
- «Ты для меня сбылась» (2010)
- «Берега» («Vigma», «Квадра-Дыск», 2011).
- «Верное сердце» («Vigma», 2014)
- «Мы будем вместе» (2017)[13]
- «Новое и лучшее» (2019)[14]
- «Молодые пацаны» (2020)[15]
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ "Президент присвоил Солодухе звание «Заслуженный артист Республики Беларусь»"(руск.). TUT.BY. 10 студзеня 2018 у 18:40. Архівавана з арыгінала 24 чэрвеня 2019. Праверана 2019-02-08.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ «Зубастае» інтэрв’ю ў праграме «Да нас прыехаў…»
- ↑ SB.BY — Беларускі хіт. Саладуха(недаступная спасылка)
- ↑ а б Відэасэрвіс Belarus-Live! Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Аляксандр Саладуха здымае трэці фільм пра сябе.
- ↑ Аляксандр Саладуха — «Берагі»
- ↑ Аляксандр Саладуха за адзін канцэрт зарабіў 30 тысяч еўра Архівавана 31 кастрычніка 2014.
- ↑ http://www.ctv.by/novosti-minska-i-minskoy-oblasti/brylo-o-kompozicii-soloduhi-za-agronoma-eta-zamechatelnaya-pesnya(недаступная спасылка)
- ↑ XVIII Міжнародны фэст мастацтваў «Славянскі кірмаш у Віцебску» Ўдзельнікі: Саладуха (Беларусь) Архівавана 19 лютага 2009.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2018 года № 8 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2021. Праверана 6 красавіка 2021.
- ↑ https://www.sb.by/articles/aleksandru-solodukhe-vruchili-yubileynuyu-medal-minselkhozproda-za-khit-za-agronoma.html
- ↑ Александр Солодуха — Медиа библиотека Архівавана 24 лістапада 2009.
- ↑ Александр Солодуха выпустил новый альбом «Мы будем вместе» Архівавана 16 ліпеня 2020.
- ↑ Альбом «Новое и лучшее» (Александр Солодуха) в Apple Music(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2020. Праверана 16 ліпеня 2020.
- ↑ https://open.spotify.com/album/4qvrMc6drcCTMzYJyCzMZM
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Саладуха Аляксандр Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 97. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Аляксандр Антонавіч Саладуха на Вікісховішчы |
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 18 студзеня
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Сергіевым Пасадзе
- Заслужаныя артысты Беларусі
- Узнагароджаныя медалём «100 год міліцыі Беларусі»
- Узнагароджаныя медалём «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі»
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Музыканты Беларусі