Ядранец беспрыкветнічкавы
Ядранец беспрыкветнічкавы | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
|
Ядране́ц беспрыкветнiчкавы[3], Ядранец беспрыкветнікавы[4][5] (Thesium ebracteatum) — від кветкавых раслін роду Ядранец (Thesium) сямейства Santalaceae.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 30 см з паўзучымі падземнымі парасткамі. Сцябло прамое, не галінастае. Лісце чаргаванае, лінейна-ланцэтнае, завостранае. Кветкі адзіночныя, дробныя, з адхіленымі кветаножкамі. Калякветнік пяціраздельны, званочкавай формы, зялёны звонку, унутры — жаўтавата-белы. Тычынак — 5. Плод — арэшак.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, пераважна стэпавых зон Усходняй[6]. Расце на сухіх лугах і сухіх лясах, травяністых схілах, узгорках і ўзлесках. Паўпаразіт, які развіваецца на каранях іншых раслін. Цвіце ў маі—чэрвені.
Ахова
[правіць | правіць зыходнік]Унесена ў Чырвоныя кнігі Польшчы[7] і Беларусі[8]. Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі[9].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Ядранец беспрыкветнiчкавы
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 130. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Thesium ebracteatum в Красной книге Нижегородской области // И информационно-аналитическая система «Особо охраняемые природные территории России» (ИАС «ООПТ РФ») Архівавана 6 лютага 2020. (руск.)
- ↑ Red list of plants and fungi in Poland. Czerwona lista roślin i grzybów Polski. Zbigniew Mirek, Kazimierz Zarzycki, Władysław Wojewoda, Zbigniew Szeląg (red.). Kraków: Instytut Botaniki im. W. Szafera, Polska Akademia Nauk, 2006. ISBN 83-89648-38-5.
- ↑ В Красную книгу Беларуси внесено 19 новых видов дикорастущих растений Архівавана 12 студзеня 2012. (руск.)
- ↑ Ленец бесприцветничковый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кім Г. А. Ядранец // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 455.
- Ядранец // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1). — С. 242—243.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ленец бесприцветничковый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Ленец // Проект «Архив природы России» Архівавана 25 лютага 2021. (руск.)