Перайсці да зместу

Tiliqua nigrolutea

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Tiliqua nigrolutea
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tiliqua nigrolutea


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  155307

Tiliqua nigrolutea — яшчарка з сямейства сцынкавых.

Знешні выгляд

[правіць | правіць зыходнік]

Буйная яшчарка даўжынёй 35-50 см. Афарбоўка верхняга боку цела цёмная: ад шакаладна-карычневай да чорнай з дробнымі плямамі крэмавага, ружовага або аранжавага колеру, якія зліваюцца ў папярочныя палосы. Галава афарбаваная святлей цела. Асобіны з паўночных частак арэала, якія насяляюць у горных раёнах, як правіла, буйней і афарбаваныя цямней, а светлыя плямы ў іх ярчэй, чым у сцынкаў з раўнінных месцапражыванняў на поўдні арэала.

Распаўсюджванне

[правіць | правіць зыходнік]

Вузкаарэальны від. Сустракаецца на паўднёвым-усходзе Аўстраліі, у паўночнай частцы Тасманіі і на некаторых прылеглых астравах у Басавым праліве.

На поўначы арэала гэты сцынк жыве пераважна ў горных раёнах. На поўдні (у Тасманіі і штаце Вікторыя)  можа сустракацца і на раўнінах аж да ўзбярэжжа. Жыве на камяністых паўпустынях, сярод рэдкай хмызняковай расліннасці.

Харчуецца пераважна расліннай ежай: лісцем, кветкамі і пладамі. Можа паляваць на бесхрыбтовых (напрыклад, слімакоў і смаўжоў) і дробных пазваночных (грызуноў).

Як і ўсе віды роду Tiliqua, від жывародны. У Тасманіі гэты сцынк з'яўляецца пасля зімоўкі ў канцы верасня. Спарванне адбываецца ў кастрычніку. У сакавіку—красавіку самкі нараджаюць да 8 дзіцянятаў.

Палеанталогія

[правіць | правіць зыходнік]

Выкапні астанкі Tiliqua nigrolutea былі знойдзены ў плейстацэнавых адкладах месцазнаходжання Наракорт на паўднёва-усходзе Аўстраліі.

Ахоўны статус

[правіць | правіць зыходнік]

У сувязі з разбурэннем месцапражыванняў колькасць гэтага вузкаарэальнага віду месцамі скарачаецца.

Зноскі