Перайсці да зместу

Toy

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Toy»
Сінгл выканаўцы Netta
Выпушчаны 11 сакавіка 2018
Мова англійская
Фармат Лічбавая дыстрыбуцыя
Запісаны 2018
Жанр поп-музыка
Кампазітар
Працягласць 3:00
Лэйбл Tedy Productions[d]
Прадзюсар Стаў Бегер
Аўтар песні Doron Medalie[d] і Stav Beger[d]

«Toy» ( з англ. — «Цацка») — песня ізраільскай спявачкі Неты Барзілай, якая перамагла на конкурсе «Еўрабачанне-2018» у Лісабоне[1][2].

Песню сачынілі Доран Медалье і Стаў Бегер, апошні таксама выступіў прадзюсарам.[3][4]

Афіцыйная прэзентацыя песні і відэакліпа, знятага па песні рэжысёрам Кэран Хохмай, адбылася 11 сакавіка 2018 года. Песня была вядомая за дзень да афіцыйнага релізу.[5]

Хоць па падрахункам галасавання прафесійнага журы песня займала 3-е месца, гледачы аддалі максімальную колькасць балаў Ізраілю, што дазволіла апярэдзіць іншых удзельнікаў, уключаючы Аўстрыю, лідзіруючую пасля галасавання журы.

У выніку песня набрала 529 ачкоў і перамагла на конкурсе «Еўрабачанне» 2018 года. Перамога Ізраіля стала чацвёртай перамогай краіны на конкурсах «Еўрабачанне», пасля перамог у 1978, 1979 і 1998 гадах.[6][7]

Тэкст песні амаль поўнасцю на англійскій мове, за выняткам фразы на іўрыте אני לא בובה (Ані ло буба, «Я не лялька») і слова סטפה (стэфа), які азначае на іўрыцкім слэнгу «кучу банкнот».

Крытыкі мяркуюць, што тэкст песні «Цацка» мае адсылкі да акцыі #MeToo (гэты гэштэг з’явіўся ў сацсетках у межах кампаніі па прыцягненню ўвагі да праблемы сексуальнага гвалту), тэмы талерантнасці ды павагі да жанчыны[8].

Зноскі