Нета Барзілай
| Нета Барзілай | |
|---|---|
| נטע ברזילי | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Імя пры нараджэнні | іўр.: נטע ברזילי |
| Дата нараджэння | 22 студзеня 1993[1] (33 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна |
|
| Муж | Avshalom Ariel[d] |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесія | |
| Гады актыўнасці | з 2012 |
| Інструменты |
|
| Жанры | Поп |
| Псеўданімы | נטע |
| Лэйблы | Tedy Productions[d] |
| Узнагароды | |
| nettamusic.com (англ.) | |
Нета Барзілай[3], Нэта Барзілай[4] (іўр.: נטע ברזילי; нар. 22 студзеня 1993) — ізраільская спявачка. Пераможца конкурсу «Еўрабачанне 2018» ад Ізраіля з песняй «Toy»[5].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Барзілай нарадзілася 22 студзеня 1993 года ў горадзе Ход-ха-Шарон. Выступала ў Іерусаліме 18 красавіка 2018 года на святочным канцэрце, прысвечаным 70-годдзю незалежнасці Дзяржавы Ізраіль.
З’яўляецца пераможцай 5-га сезону шоу А-Кохаў А-Ба Лэ-Эйровізйон (іўр.: הכוכב הבא לאירוויזיון, «Наступная зорка Еўрабачання»)[6], што дазволіла ёй прадстаўляць сваю краіну на «Еўрабачанні 2018».
8 мая 2018 года з песняй «Toy» («Цацка») Нэта, выступіўшы ў першым паўфінале «Еўрабачання», прайшла ў фінал, а 12 мая 2018 года выступіла ў фінале, дзе атрымала перамогу. Па выніках галасавання журы яна заняла 3-е месца; гледачы ж далі ёй максімальную колькасць балаў, што дазволіла Нэце апярэдзіць іншых удзельнікаў, уключаючы Сэзара Сэмпасана з Аўстрыі, які перамагаў пасля галасавання журы.
Крытыкі мяркуюць, што тэкст песні «Цацка» мае адсылкі да акцыі #MeToo (гэты хэштэг з’явіўся ў сацсетках у межах кампаніі па прыцягненню ўвагі да праблемы сексуальнага гвалту), тэмы талерантнасці ды павагі да жанчыны[4].
Зноскі
- 1 2 https://www.allmusic.com/artist/netta-mn0003746219/biography
- ↑ http://www.israelhayom.co.il/article/550085
- ↑ «Еўрабачанне-2018» выйграла спявачка з Ізраіля Архівавана 12 ліпеня 2018. // Звязда, 13.05.2018.
- 1 2 На «Еўрабачанні-2018» перамагла ізраільская феміністка // Белсат, 12.05.2018.
- ↑ Netta Barzilai to represent Israel in Lisbon!. Праверана 2018-02-24.
- ↑ Israel: Netta Barzilai wins "The Next Star for Eurovision 2018" | wiwibloggs. wiwibloggs [амерыканская англійская]. 2018-02-13. Праверана 2018-02-24.
