Transmission

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Transmission
Transmission icon.png
Transmission 1.70.png
Transmission версіі 2.22 у Mac OS X
Тып файлаабменныя сеткі
Аўтар The Transmission Project
Распрацоўшчыкі суполка
Напісана на C, Objective-C
Аперацыйная сістэма Windows (порт Transmission-Qt), Linux, Mac OS X і інш. UNIX-падобныя
Мова інтэрфейсу беларуская і яшчэ 77 моў
Першы выпуск верасень 2005[1]
Апошняя версія 2.84 (1 ліпеня 2014[1])
Стан актыўны
Ліцэнзія GNU GPL, часткова пад MIT
Сайт www.transmissionbt.com
Commons-logo.svg Transmission (BitTorrent) на Вікісховішчы

Transmission — просты і вольны BitTorrent-кліент, большай часткай пад ліцэнзіяй GNU GPL з дробнымі фрагментамі пад ліцэнзіяй MIT.

Transmission магчыма запусціць на Mac OS X (інтэрфейс Cocoa), іншых Unix-падобных аперацыйных сістэмах (інтэрфейс GTK+ і Qt (з версіі 1.60 на бэта стадыі), а таксама на BeOS/ Zeta (родны (native) інтэрфейс). У дадатак да аконных інтэрфейсаў Transmission мае магчымасць кіравання праз камандны радок і вэб-браўзер.

Transmission у адрозненні ад шматлікіх іншых BitTorrent кліентаў ужывае даволі мала сістэмных рэсурсаў. Праект накіраваны на стварэнне кліента з карыснай функцыянальнасцю, без празмернасцяў. З гэтай прычыны Transmission мае меней функцый, чым іншыя кліенты. Захаванне інтэрфейсу простым і інтуітыўным на ўсіх платформах з'яўляецца галоўнай мэтай дызайну.

Transmission уключаны ў склад некаторых аперацыйных сістэм, як Debian GNU/Linux (пачынаючы з версіі 4.0 «Etch») і Ubuntu (пачынаючы з 8.04 «Hardy Heron» 2008 года), а таксама ў дыстрыбутыў Fedora 9 («Sulphur»).

Асноўныя магчымасці[правіць | правіць зыходнік]

Усе платформы[правіць | правіць зыходнік]

  • Стварэнне Torrent-файлаў
  • Выбарачнае сцягванне і выдача прыярытэтаў файлам
  • Блок-спіс
  • Шыфраванне злучэнняў паміж пірамі
  • Абмен пірамі (сумяшчальны з BitTorrent, Vuze і μTorrent)
  • Падтрымка UPnP і NAT-PMP
  • Опцыі DHT і PEX
  • Хуткае прыпыненне сцягвання з кэшаваннем піраў
  • Забарона піраў, якія дасылаюць занадта шмат кепскіх даных
  • Адзін порт праслухоўвання для ўсіх торэнтаў
  • Magnet
  • Падтрымка IPv6

Адметнасці для Mac OS X[правіць | правіць зыходнік]

  • Загрузка і раздача чэргаў
  • Просты планавальнік
  • Наладкі для сартавання/фільтрацыі
  • Наладкі аўтараздачы
  • Абвяшчэнні Dock і Growl
  • Наладжвальная панэль інструментаў
  • Палепшаны індыкатар прагрэсу
  • Аўтаматычнае абнаўленне з дапамогай Sparkle
  • Універсальныя бінарныя файлы
  • 64-бітная сумяшчальнасць (10.6 Snow Leopard)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]