Ulmus parvifolia

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ulmus parvifolia
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ulmus parvifolia Jacq.

Сінонімы
Ulmus sieboldii Daveau[3]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19055
NCBI  63058
EOL  595062
GRIN  t:40847
IPNI  856906-1
TPL  tro-33300017
У Самаркандзе (1905—1915). Фота С. М. Пракудзіна-Горскага

Ulmus parvifolia — ліставое дрэва, від роду Вяз (Ulmus) сямейства Вязавыя (Ulmaceae).

У прыродзе арэал віду ахоплівае Усходнюю і Паўднёвую Азію. Натуралізаваўся у Паўночнай Амерыцы[3].

Лісце

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дрэва вышынёй 12-15 м, са ствалом дыяметрам да 1 м. Крона густая, шатровападобная. Галінкі тонкія, апушаныя.

Лісце эліптычнае, яйкападобнае або зваротнаяйкападобнае, даўжынёй 2-5 см, вострае або тупое, з няраўнабокім аснаваннем, проста зубчастае, зверху гладкае і бліскучае, знізу апушанае, у спеласці амаль скурыстае, на хвосціках даўжынёй 2-6 мм. У мяккім клімаце лісце застаецца на дрэвах, у больш халодных раёнах дрэва становіцца лістападным.

Плод — авальна-эліптычная крылатка даўжынёй 1 см.

Цвіценне ў сакавіку — красавіку. Плоданашэнне ў маі.

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Від ўваходзіць у род Вяз (Ulmus) сямейства Вязавыя (Ulmaceae) парадку Ружакветныя (Proteales).


  яшчэ 8 сямействаў
(згодна Сістэмы APG II)
  яшчэ каля 40 відаў
       
  парадак Ружакветныя     род Вяз    
             
  отдел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Вязавыя     від
Ulmus parvifolia
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэмы APG II)
  яшчэ каля 9 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Паводле сайта GRIN

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]