Вязавыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вязавыя
Ulmus rubra leaf.jpg
Асіметрычнае лісце Ulmus rubra
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ulmaceae Mirb., nom. cons. (1815)

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   19038
NCBI   3474
EOL   4451
GRIN   f:1162
IPNI   77126716-1
FW   54598

Вязавыя (Ulmaceae) — маленькае сямейства буйных дрэў, якое належыць да парадку Ружакветныя (Rosales) класу Двухдольных.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Кветкі абодваполыя, дробныя, у пучках, прычым краявыя часцей тычынкавыя і не даюць пладоў, а сярэднія часцей даюць. Плод аднанасенны, сціснуты і сухі, радзей мясісты. Кветкавыя пупышкі не ўтрымліваюць лісця (яны толькі да распускання прыкрытыя ападальнымі прыкветкамі), раскрываюцца звычайна раней іх і размешчаны ля аснавання (у вуглах) гадавых галінак, на сярэдзіне і на канцах якіх размяшчаюцца ліставыя пупышкі, пазней раскрываюцца; гэта прыкмета ўсяго сямейства.

Сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Сямейства ўключае ўсяго дзевяць родаў (у некаторых крыніцах ад 6 да 10), галоўны з якіх — Вяз (Ulmus L.). Большасць родаў трапічныя, з адным або некалькімі відамі кожны.

Дадзены спіс складзены на аснове дадзеных сайта GRIN:[3]

Род Celtis L. традыцыйна ўключаўся ў сямейства Вязаў, аднак таксанамічнае становішча роду ў цяперашні час не цалкам высветлена, часам гэты род адносяць да асобнага сямейства Celtidaceae. Згодна сістэме APG II, род Celtis можа быць уключаны ў сямейства Каноплевыя (Cannabaceae).

Роды Aphananthe і Trema, якія раней часам адносілі да Ulmaceae, цяпер часта адносяць да Cannabaceae.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]