Перайсці да зместу

Бюро перапісу насельніцтва ЗША

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з United States Census Bureau)
Бюро перапісу насельніцтва ЗША
друк
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Адрас 4600 Silver Hill Rd, Suitland, MD 20746-2402[7][8][…]
Тып арганізацыі статыстычная служба[d] і федэральнае агенцтва ЗША[d]
Кіраўнікі
Дырэктар John H. Thompson
Заснаванне
Дата заснавання 6 сакавіка 1902[1][2][…]
Матчыная арганізацыя Міністэрства гандлю ЗША[2][1][…]
Колькасць супрацоўнікаў у 2006 годзе — 5593
www.census.gov (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бюро перапісу насельніцтва ЗША (англ.: United States Census Bureau, Bureau of the Census) — урадавае агенцтва, на якое ўскладзена адказнасць за арганізацыю і правядзенне перапісу насельніцтва ЗША. Яно таксама збірае і статыстычна апрацоўвае іншыя нацыянальныя дэмаграфічныя і эканамічныя даныя. Фактычна, гэта цэнтральны статыстычны орган ЗША.

Бюро перапісу насельніцтва з’яўляецца структурным падраздзяленнем міністэрства гандлю ЗША. Кіраўнік агенцтва — палітычная пасада, прызначаецца дзеючым прэзідэнтам.

Паміж перапісамі, Бюро перапісу робіць ацэнкі і прагнозы колькасці насельніцтва. Акрамя таго, гэтыя перапісы ўплываюць на пераразмеркаванне больш за 300 мільярдаў долараў штогадовых федэральных і ад штатаў асігнаванняў для мясцовых абшчын на добраўпарадкаванне, ахову здароўя, адукацыю, транспарт і іншае. Па гэтым у абавязкі Бюро перапісу ўваходзіць збор статыстыкі адносна людзей і эканомікі. Акрамя таго, увесь час праводзіцца збор даных у інтарэсах розных федэральных і мясцовых органаў улады па такіх тэмах, як занятасць, злачынствы, здароўе, выдаткі на спажыванне і жыллё. Яны публікуюцца як «дэмаграфічныя агляды». Бюро перапісу таксама публікуе эканамічныя агляды адносна вытворчасці, рознічных продажаў, паслуг.

Бюро перапісу базіруецца гарадку Сютленд-Сільвер-Хіл (англ.: Suitland-Silver Hill), штат Мэрыленд і яшчэ 12 рэгіянальных офісаў у гарадах Атланта, Бостан, Далас, Дэнвер, Дэтройт, Канзас-Сіці, Лос-Анджэлес, Нью-Ёрк, Сіэтл, Філадэльфія, Чыкага і Шарлот. Нацыянальны цэнтр апрацоўкі даных знаходзіцца ў Джэферсанвіле (англ.: Jeffersonville), штат Індыяна.

Кароткая гісторыя

[правіць | правіць зыходнік]
Падрабязней гл. таксама: Перапіс насельніцтва ЗША

Артыкул 1 Канстытуцыі Злучаных Штатаў прадугледжвае, што перапіс насельніцтва павінен праходзіць не радзей аднаго разу ў дзесяць гадоў. Ад гэтага залежыць лік мандатаў ад кожнага штата ў Палаце прадстаўнікоў і ў Калегіі выбаршчыкаў. Бюро перапісу атрымала гэтыя паўнамоцтвы ўжо ў акце ўтварэння ЗША 13-ю штатамі. Цяпер перапіс ажыцяўляецца кожныя 10 гадоў у гадах, які сканчаецца нулём (2000, 2010), і завецца «дзесяцігадовым».

З 1790 да 1840 гадоў перапіс праводзіўся сіламі шэрыфаў. З 1840 года ўзнік цэнтральны офіс перапісу, які дзейнічаў толькі падчас дзесяцігадовага перапісу. У 1890 годзе ўпершыню пры перапісе выкарыстоўвалі электрычную табуляцыйную машыну Германа Холерыта для апрацоўкі вынікаў. У 1902 годзе часовы Офіс перапісу быў рэарганізаваны і ў 1903 годзе канчаткова атрымаў цяперашнюю назву ў структуры міністэрства гандлю ЗША. Бюро перапісу становіцца цэнтральным статыстычным органам ЗША.

У 2006 годзе ў Бюро перапісу насельніцтва працавала 5593 чалавека.

Зноскі

  1. а б в Federal RegisterWashington, D.C.: Office of the Federal Register, 1936. — ISSN 0097-6326; 2167-2520 Праверана 19 сакавіка 2021.
  2. а б в Ballotpedia — 2007. Праверана 19 сакавіка 2021.
  3. Geographic Names Information System Праверана 19 сакавіка 2021.
  4. GeoNames — 2005. Праверана 19 сакавіка 2021.
  5. Geographic Names Information System Праверана 21 снежня 2019.
  6. GeoNames — 2005. Праверана 21 снежня 2019.
  7. 4600 Silver Hill RoadGeneral Services Administration. Праверана 19 сакавіка 2021.
  8. https://commerce.maryland.gov/Documents/BusinessResource/Census-Bureau.pdf Праверана 19 сакавіка 2021.