Перайсці да зместу

Uroplatus phantasticus

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Uroplatus phantasticus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Uroplatus phantasticus

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  819375
NCBI  402381
EOL  1055106

Uroplatus phantasticus — від геконаў, якія жывуць на востраве Мадагаскар. Упершыню апісаны ў 1888 годзе Джорджам Альбертам Буленджэрам. U. phantasticus з’яўляецца найменшым у родзе Uroplatus.

Родавая назва, Uroplatus - лацінізацыя двух грэчаскіх слоў: «ourá» (ορά), што азначае «хвост», і «platys» (πλατύς), што азначае «пляскаты». Відавая назва phantasticus з’яўляецца лацінскім словам, якое азначае «ўяўны», заснаваная на ўнікальным знешнім выглядзе гекона, што прымусіла бельгійскага натураліста Джорджа Альберта Буленджэра апісаць яго як «міфічнага» ў 1888 годзе.

Дарослая асобіна дасягае 90 мм даўжынёй з улікам хваста[1]. Як і ва ўсіх геконаў роду Uroplatus, хвост пляскаты, але лістападобны выгляд назіраецца толькі ў відавага комплексу ebenaui (Uroplatus phantasticus, Uroplatus ebenaui і Uroplatus malama; хоць памер хваста ў U. ebenaui значна паменшаны). Часта абмяркоўвалася, што U. phantasticus насамрэч гэта той жа від, што і Uroplatus ebenaui. Аднак U. phantasticus мое буйнейшыя і даўжэйшыя шыпы на галаве, целе і тулаве[2]. Іншыя прадстаўнікі роду Uroplatus маюць пляскатыя хвасты, якія больш дапамагаюць паменшыць профіль гекона, пакуль ён неактыўны. Некаторы геконы U. phantasticus нават маюць выемкі на хвастах, каб яшчэ больш імітаваць апалае лісце[3]. Гэта таксама лічыцца формай палавога дымарфізму, паколькі гэта прыкмета здаецца больш распаўсюджанай у самцоў гэтага віду. Акрамя таго, U. phantasticus мае над кожным вокам выступ, падобны на вейкі. У светлы час сутак гэтыя прыстасаванні дапамагаюць гекону злівацца з навакольным асяроддзем. Ноччу ён дапамагае гекону паляваць на здабычу, надаючы яму камуфляж.

Гекон не мае вейкаў, толькі празрыстае пакрыццё на вачах, таму яны выкарыстоўваюць свае доўгія рухомыя языкі, каб выцерці пыл ці смецце, што трапляюць у вочы[3].

Гекон бывае розных колераў, уключаючы фіялетавыя, аранжавыя, карычневыя і жоўтыя адценні, але часта афарбоўваецца ў плямісты карычневы колер[4] з дробнымі чорнымі плямкамі на ніжнім баку, якія дапамагаюць адрозніць яго ад падобных відаў[5].

Начны гекон з адпаведнымі вялікімі вачыма перасоўваецца ноччу ў сваім трапічным лесе, палюючы на насякомых[5].

Як і многія рэптыліі, яйцакладны. Размнажэнне пачынаецца ў пачатку сезона дажджоў, калі ён адкладае кладку з двух сферычных яец на зямлю пад апалым лісцем або ў мёртвае лісце раслін[5].

Зноскі

  1. Glaw, Frank; Vences, Miguel (January 2019). A Field Guide to the Amphibians and Reptiles of Madagascar (3rd ed.). Cologne, Germany: Vences & Glaw Verlags. ISBN 978-3929449037.
  2. Nussbaum, R.A.; Raxworthy, C.J. "New Uroplatus Duméril (Reptilia: Squamata: Gekkonidae) of the ebenaui-Group from the Anosy Mountains of Southern Madagascar". {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)
  3. а б Halliday, T., and Adler, K. The New Encyclopedia of Reptiles and Amphibians. Oxford University Press.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  4. "A systematic review of the genus Uroplatus (Reptilia: Gekkonidae), with comments on its biology". {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)
  5. а б в Consideration of Proposals for Amendment of Appendices I and II, Proposal 27. Thirteenth Meeting of the Conference of the Parties, The Hague. CITES. (2004). Архівавана з першакрыніцы 12 серпня 2013. Праверана 15 вересня 2011.