Валяр’ян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Valeriana)
Валяр’ян

Валяр’ян лекавы (Valeriana officinalis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Valeriana L. (1753)

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35350
NCBI  19952
EOL  38228
GRIN  g:12618
IPNI  30000719-2

Валяр’я́н[3], Маун (Valeriana) — род кветкавых раслін сямейства бружмелевых.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным, у верхняй частцы галінастым сцяблом вышынёй 5—100 см і тоўстым карэнішчам з мноствам каранёў, таксама паўкусты, кусты і ліяны. Сцябловае лісце супраціўнае, цэласнае, трайчастае або няпарнаперыстарассечанае. Кветкі дробныя, духмяныя, ружаватыя, бэзаватыя, радзей белыя, у складаных шчыткападобна-мяцёлчатых або галоўчатых суквеццях. Плод — дробная сямянка з лятучкай.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Вядома больш за 200 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўднёвай Амерыцы, таксама ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Амерыцы. На Беларусі пашыраны валяр’ян лекавы (Valeriana officinalis), у межах якога вылучаюць больш дробныя віды; трапляецца валяр’ян двухдомны (Valeriana dioica), інтрадукаваны валяр’ян ліпалісты (Valeriana tiliifolia).

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 289 відаў[4]. Некаторыя з іх насяляюць на тэрыторыі Расіі і суседніх краін:

У базе даных The Plant List від Valeriana ajanensis Kom. мае нявызначаны статус[5].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя, дэкаратыўныя і меданосныя расліны. Маюць эфірны алей, арганічныя кіслоты, алкалоіды (валярын, хацінін), гліказіды, смолы, дубільнікі, цукры і інш.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 137. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Valeriana (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (18 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2017. Праверана 23 верасня 2016.
  5. Valeriana ajanensis (англ.). The Plant List. Version 1.1. (18 красавіка 2013). Праверана 23 верасня 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Валяр’ян // БЭ ў 18 т. Т. 3. — Мн.: БелЭн, 1996.