Wajskowy

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Wajskowy
Тып часопіс
Выдавец Аляксандр Ружанцоў
Краіна
Заснавана 1 мая 1921
Спыненне публікацый 25 лістапада 1921
Мова беларуская
Перыядычнасць двутыднёвік
Галоўны офіс Коўна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Wajskowy» (Вайсковы; літ.: Karys) — беларускі часопіс, выдаваўся Аляксандрам Ружанцовым у Коўне.

Камандзір беларускага асобнага батальёна, які ваяваў супраць бальшавікоў на Усходнім фронце, Аляксандр Ружанцоў у лістападзе 1920-га быў арыштаваны літоўскімі ўладамі. Пасля вызвалення з-пад арышту А. Ружанцоў ужо працаваў у Коўне ў Генеральным штабе Літоўскага войска. Толькі некалькі месяцаў ён пачакаў ды ўзяўся за выдавецкую дзейнасць (у якой ужо меў досвед). Ружанцоў заснаваў двутыднёвік для беларусаў-вайсковых Літоўскага Войска пад назвай «Wajskowy».

«Вайсковы» выходзіў з 1 траўня 1921 года. Апошні вядомы нам нумар пазначаны 25 лістапада 1921 года. Выданне таксама было рукапіснае і памнажалася на шапірографе. Спачатку яно друкавалася выключна беларускай лацінкай, пасля пачалі з’яўляцца артыкулы і на кірыліцы, а пасля выданне цалкам на яе перайшло (з пятага нумара). Спачатку «Вайсковы» быў газетай, але пасля ягоны аб’ём павялічыўся, сталі больш разнастайнымі матэрыялы, і ён пераўтварыўся ў часопіс. Пры гэтым тэхнічныя сродкі яго выдання не змяніліся.

Нумары часопіса захоўваюцца ў зборах Літоўскай нацыянальнай бібліятэкі ў Вільні.

Нумары[правіць | правіць зыходнік]

  • № 1 — 1 траўня 1921 году.
  • № 2 — 16 траўня 1921 году.
  • № 3 — 1 чэрвеня 1921 году.
  • № 4 — 16 чэрвеня 1921 году.
  • № 5 — 16 ліпеня 1921 году.
  • № 6 — 31 ліпеня 1921 году.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]