Жоўта-зялёныя водарасці
Жоўта-зялёныя водарасці | ||||||||||||
Botrydium granulatum | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Парадкі[1] | ||||||||||||
|
Жоўта-зялёныя водарасці, рознажгуцікавыя водарасці (Xanthophyceae) — аддзел водарасцей.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднаклетачныя, шматклетачныя, радзей каланіяльныя і цэнабіяльныя арганізмы разнастайнай формы. Рухомыя, плаваюць пасіўна або прымацаваныя. Колер ад светла- да цёмна-жоўта-зялёнага, рэдка зялёны або блакітны з-за наяўнасці ў хларапластах, акрамя хларафілу, вялікай колькасці жоўтых пігментаў (ксантафілы, караціны). Клеткі адна-, радзей шматядравыя з абалонкай, радзей голыя. Крухмал, як запасное рэчыва, адсутнічае (характэрная прыкмета). Жыўленне пераважна аўтатрофнае. Размнажэнне вегетатыўнае, бясполае (зааспорамі, аўтаспорамі і інш.), рэдка полавае (іза- і аагамія). Аднаклетачныя рухомыя віды і зааспоры маюць два жгуцікі рознай даўжыні (адсюль другая назва).
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Вядома каля 560 відаў і ўнутрывідавых таксонаў. Пашыраны па ўсім зямным шары пераважна ў прэсных, некаторыя — у салёных вадаёмах і глебе. Планктонныя арганізмы, радзей бентасныя. На Беларусі адзначана больш за 50 відаў з 22 родаў: арахнахлорыс (Arachnochloris), афіяцытыум (Ophiocytium), батрыдыум (Botrydium), батрыдыёпсіс (Botrydiopsis), вашэрыя (Vaucheria), гетэротрыкс (Heterothrix), гетэракокус (Heterococcus), манодус (Monodus), плеўрахлорыс (Pleurochloris), трыбанема (Tribonema), тэтраэдрыела (Tetraedriela), харацыёпсіс (Characiopsis) і інш.
Зноскі
- ↑ Паводле EOL. Гл. картку.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жоўта-зялёныя водарасці // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).