Перайсці да зместу

Yle TV1

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Yle TV1
Выява лагатыпа
Краіна
Дата пачатку вяшчання 1 студзеня 1958
Уладальнік Yleisradio Oy
Сайт yle.fi/aihe/yle-t… (фін.)

Yle TV1 — фінскі тэлеканал, які вяшчае на фінскай мове (некаторыя перадачы ідуць на шведскай, рускай і саамскіх мовах — у гэтым выпадку звычайна з фінскімі субтытрамі), належыць нацыянальнай тэлерадыёвяшчальнай кампаніі Фінляндыі Yleisradio Oy (Yle).

Канал адкрыты 1 студзеня 1958 года пад назвай Suomen Televisio. На канале выпускаюцца навіны, дакументальныя фільмы, серыялы, адукацыйныя і забаўляльныя праграмы і іншае. Тэлеканал вяшчае без рэкламы.

13 мая 2013 года па тэлеканалу Yle TV1 пачалася трансляцыя навін на рускай мове.[1]

З 2 снежня 2013 года штодня ў сярэдзіне дня па канале Yle TV1 выходзіць выпуск тэленавінаў на саамскіх мовах (Yle Ođđasat); трансляцыя ажыццяўляецца з новай тэлестудыі ў Інары.[2][3]

  1. ↑ Новости по-русски начнут в 2013 выходить по телеканалу Yle TV1 // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 11 красавіка 2012.(Праверана 19 лістапада 2026)
  2. ↑ Yle Ođđasat álget vuossárgga (паўн.-саам.). Сайт телерадиокомпании Yleisradio Oy. Yle Sápmi. (2 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2013. Праверана 2 снежня 2013.
  3. ↑ В эфир вышел первый выпуск теленовостей Yle на саамском языке // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 2 снежня 2013.(Праверана 19 лістапада 2026)