Іван Іванавіч Дзенісевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Іван Дзенісевіч
Поўнае імя Іван Іванавіч Дзенісевіч
Нарадзіўся 9 лістапада 1984(1984-11-09)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2001 Беларусь Дынама-2 (Мінск) 34 (7)
2002—2003 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2004—2006 Беларусь Дарыда (Мінскі раён) 59 (2)
2007—2009 Беларусь Нёман (Гродна) 61 (11)
2010 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 33 (8)
2011—2014 Беларусь Нёман (Гродна) 84 (16)
2014 Беларусь Гарадзея 15 (2)
2015 Беларусь Нёман (Гродна) 4 (0)
2015—2016 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 38 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (2)
2005—2006 Беларусь Беларусь (да 21) 11 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Іван Дзенісевіч (нар. 9 лістапада 1984, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец СДЮШАР-6 горада Гродна, хутка трапіў у мінскае «Дынама», дзе гуляў за дубль. У 2004 годзе перайшоў у «Дарыду», дзе замацаваўся ў аснове. З 2007 года гуляў за гродзенскі «Нёман», быў адным з ключавых ігракоў. У 2010 годзе выступаў за салігорскі «Шахцёр», але пасля вярнуўся ў гродзенскі клуб.

Сезон 2013, як і раней, пачаў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, у дадатак стаў капітанам каманды. 31 мая 2013 года дапамог «Нёману» перамагчы «Дынама», аформіўшы дубль у вароты мінскага клуба. 23 чэрвеня 2013 года ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» атрымаў цяжкую траўму, з-за якой больш у сезоне 2013 на полі не з’яўляўся.

У сезоне 2014 вярнуўся на поле, але некаторы час заставаўся па-за асноўным складам. Нарэшце ў чэрвені 2014 года зноў стаў іграком асновы.

У канцы ліпеня 2014 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Нёман»[2]. Неўзабаве папоўніў склад «Гарадзеі»[3]. З лютага 2015 года вярнуўся ў «Нёман» на прагляд і ў сакавіку зноў стаў іграком гродзенскага клуба[4]. Аднак, на гэты раз выступленне за «Нёман» не задалося: Іван згуляў толькі ў чатырох матчах чэмпіянату і двух кубкавых, а з мая знаходзіўся ў адпачынку[5]. 7 ліпеня, так і не вярнуўшыся на поле, пакінуў клуб па заканчэнні кантракта[6].

31 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Дзенісевіча ў першалігавую «Іслач»[7]. Дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу, дзе ў сезоне 2016 заставаўся асноўным атакуючым паўабаронцам. Па заканчэнні сезона ў снежні 2016 года пакінуў «Іслач»[8].

Пасля зыходу з «Іслачы» завяршыў кар’еру і адкрыў дзіцячую футбольную школу ў Гродне[9]. Неўзабаве таксама апынуўся ўцягнутым у справу аб дагаварных матчах, па выніках якой у лютым 2018 года атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ двухгадовую дыскваліфікацыю[10].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2001 Д3 Дынама-2 Беларусь 34 7
2002 дубль Дынама Беларусь 24 8
2003 дубль Дынама Беларусь 29 8
2004 Д1 Дарыда Беларусь 13 1
2005 Д1 Дарыда Беларусь 25 0
2006 Д1 Дарыда Беларусь 21 1
2007 Д1 Нёман Беларусь 17 1
2008 Д1 Нёман Беларусь 19 3
2009 Д1 Нёман Беларусь 25 7
2010 Д1 Шахцёр Беларусь 33 8
2011 Д1 Нёман Беларусь 32 2
2012 Д1 Нёман Беларусь 26 10
2013 Д1 Нёман Беларусь 14 3
2014 (1) Д1 Нёман Беларусь 12 1
2014 (2) Д2 Гарадзея Беларусь 15 2
2015 (1) Д1 Нёман Беларусь 4 0
2015 (2) Д2 Іслач Беларусь 13 1
2016 Д1 Іслач Беларусь 25 1

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ivan Denisevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Денисевич уходит из "Немана" (руск.). football.by (31 ліпеня 2014). Праверана 3 мая 2024.
  3. Иван Денисевич перешел в "Городею" (руск.). football.by (7 жніўня 2014). Праверана 3 мая 2024.
  4. Денисевич вернулся в "Неман" (руск.). football.by (2 сакавіка 2015). Праверана 3 мая 2024.
  5. Футбол. Иван Денисевич, взяв в клубе отпуск за свой счет, пропустил уже два тура чемпионата Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2015.
  6. Футбол. Иван Денисевич покинул "Неман" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (7 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2015.
  7. Иван Денисевич продолжит карьеру в "Ислочи" (руск.). football.by (31 ліпеня 2015). Праверана 3 мая 2024.
  8. Денисевич покинул "Ислочь" (руск.). football.by (30 снежня 2016). Праверана 3 мая 2024.
  9. Дело о “договорняках”. “Друзья-однополчане”, где же вы теперь? (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (15 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 20 кастрычніка 2018.
  10. Футбол. БФФ пожизненно дисквалифицировала 12 фигурантов договорных матчей (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (20 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 5 сакавіка 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]