Перайсці да зместу

Іван Міхайлавіч Мазаляка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Міхайлавіч Мазаляка
Сцяг Міністр будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог БССР
1989 — 1991
Кіраўнік урада Міхаіл Кавалёў
Папярэднік Васіль Шарапаў
Пераемнік Станіслаў Яцута
Сцяг Міністр прамысловага будаўніцтва БССР
1979 — 1985
Кіраўнік урада Аляксандр Аксёнаў
Уладзімір Бровікаў
Папярэднік Мікалай Архіпец
Пераемнік Станіслаў Брыль

Нараджэнне 23 мая 1931(1931-05-23)
Смерць 13 мая 2006(2006-05-13) (74 гады)
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

Іва́н Міха́йлавіч Мазаля́ка (23 мая 1931, в. Яўсеевічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці13 мая 2006[1]) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, міністр прамысловага будаўніцтва БССР (1979—1985), намеснік міністра прамысловага будаўніцтва СССР (1985—1987).

Скончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум (1951), Беларускі політэхнічны інстытут (1959)[2].

У 1951—1961 гадах працаваў у будаўнічых упраўленнях домабудаўнічага камбіната №1 у Мінску: майстар, прараб, начальнік участка, намеснік галоўнага будаўніка, начальнік канструктарскага аддзела, галоўны інжынер, пасля сакратар парткама, начальнік камбіната[2]. У 1966—1969 гадах кіраўнік Трэста квартальнай забудовы г. Мінска[2]. З 1969 года намеснік міністра прамысловага будаўніцтва БССР, начальнік вытворча-мантажнага камбіната «Мінскбуд», з 1974 года першы намеснік міністра будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог БССР, з 1979 года міністр прамысловага будаўніцтва БССР[2]. У 1985—1987 гадах працаваў намеснікам міністра прамысловага будаўніцтва СССР. На пенсію выйшаў з пасады міністра будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог БССР[3].

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1971—1975; з 1980), член ЦК КПБ з 1981.

Зноскі

  1. Мозоляко Иван Михайлович
  2. а б в г Мозоляко Иван Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 437. — 737 с.
  3. Иван Михайлович Мозоляко. Выпускники Архівавана 28 лютага 2020.