Міхаіл Васілевіч Кавалёў
Міхаіл Кавалёў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Бровікаў | ||||||
Пераемнік | Вячаслаў Кебіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Васіль Шарапаў | ||||||
Пераемнік | Генадзь Барташэвіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 жніўня 1925 |
||||||
Смерць |
5 ліпеня 2007 (81 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Марыя Цімафееўна | ||||||
Партыя | КПСС з 1962 | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | інжынер-шахтабудаўнік | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
Міхаі́л Васі́левіч Кавалё́ў (16 жніўня 1925, в. Дубравіца Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці — 5 ліпеня 2007, Мінск) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Дэпутат Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання (1984—1989) ад Беларускай ССР. Член ЦК КПСС (1986—1990). Член КПСС з 1962 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1954 годзе скончыў Ленінградскі горны інстытут. Заслужаны будаўнік БССР (1964).
Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, быў двойчы паранены. 3 ліпеня 1944 года ўвайшоў у Мінск.[1] З 1948 года працаваў на Мінскім маторарамонтным заводзе. У 1954—1962 — майстар, прараб, начальнік будаўнічага ўпраўлення, кіраўнік будаўнічага трэста №1 ў Мінску. У 1962—1966 начальнік будаўнічага ўпраўлення і кіраўнік будаўнічага трэста № 3 у Салігорску.
З 1966 года — намеснік міністра будаўніцтва БССР.
У 1967 — 1977 гадах — старшыня Мінскага гарвыканкама.
У 1977 — 1978 — гадах першы намеснік старшыні Дзяржплана БССР.
З 1978 года — намеснік, з 1983 года — першы намеснік старшыні Савета Міністраў БССР.
У 1986 — 1990 гадах — Старшыня Савета Міністраў БССР.
З 1990 года — персанальны пенсіянер саюзнага значэння.
Член ЦК КПСС у 1986—1990 гадах. Член ЦК КПБ у 1971—1990 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1984—1991, Вярхоўнага Савета БССР у 1970—1990 гадах.

Памёр у 2007 годзе, пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Леніна
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- два Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Медаль «За адвагу»
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]У Мінску ў доме па адрасе перавулак Бранявы, 4, дзе жыў М. Кавалёў, усталявана мемарыяльная дошка ва ўшанаванне памяці славутага дзяржаўнага дзеяча. Згодна надпісу на дошцы: «у гэтым доме жыў дзяржаўны і палітычны дзеяч Беларусі Міхаіл Васілевіч Кавалёў».[2]
Зноскі
- ↑ АВРИНСКАЯ, Елена. Так ковалась судьба (руск.). www.sb.by (15 жніўня 2015).
- ↑ [https://web.archive.org/web/20160305012230/http://minsknews.by/blog/2015/08/14/v-minske-pochtili-pamyat-gosudarstvennogo-i-politicheskogo-deyatelya-mihaila-kovaleva/ Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. У Мінску ўшанавалі памяць дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Міхаіла Кавалёва (руск.)] Архівавана 5 сакавіка 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 395. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Кавалёў Міхаіл Васілевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 352. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія на сайце Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Архівавана 26 студзеня 2016.
- http://www.nv-online.info/by/611/printed/106717/%D0%A1%D1%8B%D0%BD-%D1%81%D0%B2%D0%BE%D0%B5%D0%B9--%D0%B7%D0%B5%D0%BC%D0%BB%D0%B8-%D0%B8-%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8.htm Архівавана 2 кастрычніка 2015.
- Нарадзіліся 16 жніўня
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Клімавіцкім раёне
- Памерлі 5 ліпеня
- Памерлі ў 2007 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Члены ЦК КПСС
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР
- Асобы
- Старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Члены КПСС
- Першыя намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
- Старшыні Савета Міністраў БССР
- Члены ЦК КПБ
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання
- Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
- Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі
- Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
- Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Беларускай ССР
- Персанальныя пенсіянеры саюзнага значэння
- Намеснікі міністраў БССР