Іван Пятровіч Віталі
Іван Пятровіч Віталі | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1794[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 (17) ліпеня 1855 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар, архітэктар |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | класіцызм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джавані Віталі, больш вядомы як Іван Пятровіч Віталі (1794, Пецярбург — 1855, Пецярбург) — рускі скульптар італьянскага паходжання, манументаліст, партрэтыст і педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Джавані Віталі нарадзіўся ў 1794 г. у Пецярбургу, у сям’і італьянскага скульптара-фармоўшчыка П’етра Віталі. Вучыўся выяўленчаму мастацтву ў бацькі. Затым з 1806 па 1818 г. займаўся ў якасці вольнапрыходнага вучня ў пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. Італьянец паводле паходжання, ён выхаваннем, мовай, сюжэтам сваіх твораў належаў Расіі. Не атрымаўшы сістэматычнай адукацыі, ён вучыўся ў скульптара Трыркорні і І. Ц. Цімафеева, вучня Мартаса.
З 1818 жыў у Маскве, працуючы ва ўласнай майстэрні. Поўнай сталасці сваёй здольнасці Віталі дасягнуў у 1830 гады, калі за бюст Карла Брулова атрымаў званне свабоднага мастака, а ў 1840 годзе — акадэміка.
У канцы 1830 гадоў Віталі, падчас сваёй паездкі ў Італію, пазнаёміўся з маладой сялянскай дзяўчынай, якая стала яго жонкай.
У 1841 вярнуўся ў Санкт-Пецярбург, а з 1842 — прафесар пецярбургскай Акадэміі мастацтваў.
Віталі сканаў у Пецярбургу 5(17) ліпеня 1855 г. Пахаваны на Некропалі майстроў мастацтваў Аляксандра-Неўскай лаўры ў Санкт-Пецярбургу.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Калясніца Славы і рэльеф «Вызваленне Масквы» для Трыўмфальных варот у Маскве (чыгун, 1829—1834);
- фантан на Тэатральнай плошчы ў Маскве (бронза, 1835)
- фантан на Лубянскай плошчы ў Маскве (бронза, 1835)
- рэльефы «Пакланенне вешчуноў» і «Св. Ісаакій Далмацкі» на паўднёвым і заходнім франтонах Ісакіеўскага сабора ў Санкт-Пецярбургу (1841—1843)
- бронзавая статуя Паўла I (усталявана ў Гатчыне, копія — у Паўлаўску)
- бюст Вялікага князя Міхаіла Паўлавіча (Рускі музей) (бронза, 1848)
- бюст К. Брулова (Эрмітаж)
- статуя Венеры (Рускі музей)
- «Геркулес, які забівае гідру»
- Алтарнае распяцце ў каталіцкім храме святой Кацярыны (Санкт-Пецярбург) — не захавалася, усталяваная копія па фотаздымках.
Зноскі
- ↑ Ivan Vitali // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ivan Petrovich Vitali // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іван Пятровіч Віталі
- Якирина Т. В., Одноралов Н. В. Витали. — Л.-М., 1960.
- Нарадзіліся ў 1794 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 17 ліпеня
- Памерлі ў 1855 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Волкаўскіх могілках
- Пахаваныя на Ціхвінскіх могілках
- Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Скульптары Расійскай імперыі
- Абруселыя італьянцы
- Скульптары паводле алфавіта